Беларуская Служба

П. Усаў: Колькасць усіх апазіцыйных кандыдатаў ледзь пакрывае 110 участкаў

02.10.2019 07:12
Апазіцыйныя партыі і рухі агучылі колькасць кандыдатаў у дэпутаты. 
Аўдыё
Павал Усаўradyjo.net

Апазіцыйныя партыі і рухі агучылі колькасць кандыдатаў у дэпутаты. Чаму яны ўдзельнічаюць у выбарах у беларускіх умовах? Паводле Паўла Усава, колькасць кандыдатаў, якіх высоўвае апазіцыя, пра нішто не сведчыць.

- Калі падсумаваць, то колькасць усіх апазіцыйных кандыдатаў ледзь пакрывае 110 участкаў. З большага, гэтыя кандыдаты ідуць па тых жа самых акругах, што і іншыя апазіцыйныя кандыдаты. Таму гэта ніяк не ўплывае на выбарчы працэс. Пры дапамозе вылучэння кандыдатаў апазіцыя хоча паказаць сваю прысутнасць і сэнс удзелу ў выбарах. Канешне, апазіцыйныя структуры хацелі б паказаць сваю палітычную сілу, але, як звычайна, колькасць кандыдатаў ніякім чынам не адпавядае рэальнай сітуацыі, якая склалася ў арганізацыях ці партыях. З большага гэта «левыя» кандыдаты, якіх набіраюць у апошні момант. Яны могуць нават не з’яўляцца сябрамі арганізацый. Гэта сведчыць пра неэфектыўнасць апазіцыйных арганізацый, спробу ствараць ілюзію.

слухайце аўдыё

ав

Больш на гэтую тэму: Палітычнае люстэрка