Беларуская Служба

Папулізм - спосаб выпраўлення дэмакратыі

11.10.2019 15:12
Паводле амерыканскага сацыёлага, папулізм - гэта, у нейкай ступені, спосаб выпраўлення дэмакратыі.
      .
Прафесар сацыялогіі з Універсытэта Сіднея Сальвадорэ Бабонес.By Aija Bruvere - salvatorebabones.com, CC0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=39521585

„Ніхто не сумняецца, што цягам апошніх гадоў папулісцкія лозунгі адыгрывайць у палітыцы ўсё большую ролю” , - кажа ў размове з выданнем Dziennik Gazeta Prawna прафесар сацыялогіі з Універсытэта Сіднея Сальвадорэ Бабонес.

Амерыканскі навуковец пераконвае, што папулізм - гэта нешта на ўзор біблейскага патопу, які павінен змыць грахі глабальных элітаў.

„Гэта перазагрузка палітычнай сістэмы, якая адбываецца, калі палітыкі не спраўляюцца. А не спраўляюцца яны тады, калі перастаюць сур’ёзна ставіцца да звычайных людзей – іх праблемаў і мараў (…). Як дэмакрат я лічу, што трэба прыслухоўвацца да кожнага – кожны голас важны. Няма людзей, якіх можна ігнараваць па нейкіх „важнейшых прычынах”. Хілары Клінтан падчас сваёй прэзідэнцкай кампаніі ў 2016 годзе казала, што палова прыхільнікаў Трампа – гэта мізэрныя людзі. У дэмакратыі нават мізэрныя людзі павінны мець права голасу. Папулісцкія рухі – гэта тыя рухі, якія даюць голас маргінальным групам грамадства”, - тлумачыць прафесар.

Таму, паводле яго, папулізм - гэта ў нейкай ступені спосаб выпраўлення дэмакратыі.
Папулісты дасягаюць мэты дзякуючы таму, што прэзентуюць сваю праграму ясным і простым чынам. Гэта ў палітычных эліт не атрымліваецца.

„Абавязкам з’яўляецца тлумачэнне грамадзянам палітыкі яснай і простай мовай. Так, каб усе зразумелі, маглі вызначыцца з уласнымі пазіцыямі па розных справах і заангажавацца ў публічнае жыццё. Дэмакратыя не можа зводзіцца да навуковых дэбатаў паміж грамадзянамі і аспірантамі”, - кажа прафесар Сальвадорэ Бабонес ў размове з Сэбастыянам Стадолякам.

аз