Беларуская Служба

Польшча якасна адрозніваецца ад Беларусі

14.10.2019 15:07
Прагнозы, што выбары ў Польшчы пройдуць па-лукашэнкаўскіх стандартах не апраўдаліся.
Аўдыё
  • Польская палітыка якасна адрозніваецца ад беларускай
Дзяржаўная выбарчая камісія ПольшчыPAP/Rafał Guz

Польская палітыка якасна адрозніваецца ад беларускага аднаасобнага кіравання, кажа эксперт.

У нядзелю ў Польшчы прайшлі парламенцкія выбары. Паводле апошніх дадзеных польскай Дзяржаўнай выбарчай камісіі перамогу на выбарах атрымала кіроўная партыя «Права і справядлівасць» (ПіС). За яе прагаласавала 44,38% выбарцаў. У польскі Сейм увайшлі таксама апазіцыйная Грамадзянская кааліцыя з 26,77% галасоў, Саюз левых дэмакратычных сілаў – 12,34%, Польская сялянская партыя – 8,63% і Канфедэрацыя «Свабода і незалежнасць» – 6,76%.

Апроч таго ПіС атрымаў большасць месцаў у Сенаце, дзе кандыдаты ад згаданай партыі здабылі 45,22% галасоў падтрымкі. Выбарчая яўка склала 61,1%.

Напярэдадні выбараў гучалі параўнанні, што неўзабаве ў Польшчы можа быць як у Беларусі, калі пераможа кіроўная партыя «Права і справядлівасць». Пра гэта казаў, напрыклад, былы міністр замежных спраў Польшчы Владзімеж Цімашэвіч. Палітык прагназаваў, што наступны тэрмін справавання ўлады партыяй ПіС будзе азначаць арганізацыю дзяржавы па прыкладзе Расеі ды Беларусі.

Мы папрасілі беларускага палітолага Максіма Руста параўнаць выбары ў Польшчы і Беларусі, а таксама паразважаць як блізка Польшчы да беларускай палітычнай сістэмы?

Слухайце размову ў АЎДЫЁ файле

Размаўляўю Юры Ліхтаровіч