Беларуская Служба

Сямейная пара Кандрусікаў паўстагоддзя жыве ў Аўстраліі – яны і сёння актыўна ўдзельнічаюць у беларускіх справах (ФОТА)

30.04.2024 06:02
Пасля вайны Галіна пераехала да бацькі ў Аўстралію, а маці засталася на Беласточчыне. Калі прыехала да маці ў госці, пазнаёмілася з будучым мужам Міколам. 
Аўдыё
  • Ліхалецці ХХ стагоддзя змусілі сотні тысяч беларусаў пакінуць Радзіму
Галіна і Мікалай Кандрусікі аўтар: Lana Dobrynin

Ліхалецці ХХ стагоддзя змусілі сотні тысяч беларусаў пакінуць Радзіму. Нягледзячы на адлегласць, не гублялі яны сваю самаідэнтычнасць і мову.

Калектыў Кандрусікаў Калектыў Кандрусікаў

Галіна Кандрусік, дзявочае прозвішча Яновіч, з Мілейчыц на Беласточчыне апынулася ў Аўстраліі пасля Другой сусветнай вайны. Разам з братам далучылася яна да бацькі, які пасля прымусовых працаў у нацысцкай Германіі вырашыў не вяртацца на Радзіму, а скіравацца на далёкі кантынент.

Аўтограф Міколы Гайдука Аўтограф Міколы Гайдука

Маці Галіны засталася на Падляшшы. У часе наведвання радзімы Галіна пазнаёмілася са сваім мужам Міколам Кандрусікам з вёскі Пянкі ля Міхалова на Беласточчыне.

Галіна і Мікалай Кандрусікі Галіна і Мікалай Кандрусікі

Галіна і Мікола Кандрусікі ўжо 52 гады жывуць разам у аўстралійскай Адэлаідзе. Нягледзячы пра сталы ўзрост, дагэтуль далучаюцца да дзейнасці беларускай грамады ў Аўстраліі. Матэрыял Зміцера Касціна.

слухайце аўдыёфайл 

фота: Lana Dobrynin