Беларуская Служба

Турцыя можа падпісаць кантракт на пакупку расійскіх самалётаў

29.10.2019 17:38
На фоне непаразумення паміж Анкарой і Вашынгтонам Турцыя можа закупіць 36 самалётаў Су-35. 
Su-35
Su-35shutterstock

Партал Defence24.pl, які спецыялізуецца ў пытаннях абароны, бяспекі і войска, піша пра тое, што Турцыя можа падпісаць кантракт на пакупку расійскіх самалётаў. Пра гэта паведамляюць турэцкія СМІ. Гаворка не ідзе пра самалёт пятага пакалення Су-57, які знаходзіцца на пачатковым этапе эксплуатацыі, а пра выпрабаваную мадэль Су-35 пакалення 4++.

Польскі рэсурс паведамляе, што ў жніўні бягучага года прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган быў ганаровым госцем маскоўскага авіяцыйна-касмічнага салону МАКС. Турэцкаму лідару паказалі некалькі машын: Су-57 (дарэчы, ён быў першым кіраўніком замежнай дзяржавы, які блізка бачыў самалёт), Су-35, ударны верталёт Ка-52 і транспартны Мі-38.

Турэцкія СМІ паведамляюць, што на фоне непаразумення паміж Анкарой і Вашынгтонам Турцыя можа закупіць 36 самалётаў Су-35. Як на ВПС Турцыі, на ўзбраенні якіх знаходзіцца больш за 300 баявых самалётаў, гэта невялікая колькасць. Эксперты мяркуюць, што туркі купяць спачатку невялікую колькасць знішчальнікаў, каб з імі пазнаёміцца. Калі яны сябе добра зарэкамендуюць, то Анкара можа дамовіцца з Масквой наконт далейшых закупак альбо машын, альбо тэхналогій. Афіцыйныя ўлады двух краін пакуль што не каментуюць паведамлення друку.

Вясной кантракт па пакупку 20 расійскіх знішчальнікаў Су-35 на суму 2 млрд долараў з Масквой заключыў Егіпет, паведамляе партал Defence24.pl.

вс