Чаму Еўрапарламент не выслаў сваіх назіральнікаў на парламенцкія выбары ў Беларусі? Паводле палітолага Паўла Усава, гэта можна патлумачыць падвойнымі стандартамі:
- Па-першае, назіраннем у Беларусі ў першую чаргу займаецца АБСЕ. Па-другое, Еўразвяз прыняў стратэгію пацяплення адносін з Беларуссю. Лукашэнку запрашаюць на сустрэчы высокага ўзроўню. Атмасфера пацяплення, магчыма, матывавала Еўрапарламент да таго, каб не пагаршаць адносіны. У абліччы таго, што Еўропа зняла санкцыі, то палітызацыя выбараў павінна была б выклікаць негатыўную рэакцыю, крытыку беларускіх уладаў, нейкія палітычныя санкцыі ці інфармацыйныя санкцыі ў дачыненні да Беларусі. Вось такім падвойным падыходам, палітыкай падвойных стандартаў можна патлумачыць, чаму ЕП не выслаў сваіх назіральнікаў.
слухайце аўдыё
ав