Gazeta Wyborcza піша пра новага лідара Еўропы. Доўга Францыя лічылася праблемным дзіцём Еўропы, якое цяжка выхаваць. Аднак, дзякуючы рашучасці Макрона рэформы раптоўна набралі хуткасць. Даўнейшы выдатнік, Германія, застаецца ззаду, без ніякага плану.
Французскі ўрад спрабуе правесці пенсійную рэформу, зліквідаваць састарэлыя прывілеі. Краіна рэагуе страйкамі. Ці ў такім выпадку Францыю паглынае хаос? Не. З эканамічнага пункту гледжання краіна знаходзіцца на добрай дарозе, каб апярэдзіць Нямеччыну, як вядучую гаспадарку Еўропы.
Прагнозы адназначныя: гаспадарка Францыя ў 2019 годзе вырасла прынамсі на 1,3%. Гэта менш, чым у папярэднія гады, але ніводная краіна не можа пазбегнуць глабальнага запаволення. Германія спадзяецца росту ВУП толькі на ўзроўні 0,6%, а Францыя – на 1,2%.
Залатая дэкада, якая прынесла Германіі самы вялікі бум на рынку працы за апошнія дзесяцігоддзі, заканчвацца. На першае месца выходзіць Францыя, якая яшчэ некалькі гадоў таму была ў даволі кепскай сітуацыі, няздольная да рэформаў, з высокім беспрацоўем.
ав