Беларуская Служба

Польскія ўлады гатовыя адказаць на чарговыя нападзенні з боку У. Пуціна

21.01.2020 11:40
Гісторыкі ды эксперты намераны аператыўна рэагаваць на хлуслівыя і маніпуляцыйныя заявы Пуціна падчас цырымоніі ў Ерусаліме.
.     , 19.01.2020
У. Пуцін на канферэнцыі ў Германіі, 19.01.2020фота: PAP/EPA/OMER MESSINGER

У чацвер у Ізраілі адбудзецца адзначэнне гадавіны вызвалення нямецкага канцлагера Аўшвіц-Біркенаў, які ў часы Другой сусветнай вайны знаходзіўся ў польскім горадзе Асвенцім.

Выданне Do Rzeczy на сваім сайце прыводзіць інфармацыю радыё РМФ ФМ, што прэзідэнт Анджэй Дуда стварыў крызісны штаб, у склад якога ўвайшлі гісторыкі ды эксперты. Яны намераны аператыўна рэагаваць на хлуслівыя і маніпуляцыйныя заявы Уладзіміра Пуціна падчас цырымоніі ў Ерусаліме. У сваю чаргу ў польскім ды ізраільскім друку выйдзе серыя інтэрв’ю і тэкстаў, прысвечаных гісторыі Польшчы.

У Ерусаліме, акрамя прадстаўнікоў ЗША, Францыі, Германіі і Вялікабрытаніі, выступіць з прамовай прэзідэнт Пуцін. Пасля апошняй серыі яго абуральных ды ілжывых заяваў на тэму Польшчы можна спадзявацца, што яго выступленне будзе нагодай зноў напасць на Польшчу. Эксперты з крызіснага штабу аператыўна адрэагуюць на яго словы і дадуць адэкватны адказ.

У польскіх СМІ плануецца змясціць серыю інтэрв’ю з прэзідэнтам Анджэем Дудам, урад у сваю чаргу рыхтуе між іншым платныя публікацыі ў амерыканскіх ды ізраільскіх выданнях, якія прадставяць польскую версію гістарычных падзей. Па інфармацыі радыё РМФ ФМ, Масква можа ўжо ведаць пра планы Польшчы і пастараецца іх абясшкодзіць.

нг