Беларуская Служба

Польскі флот тузаецца па сапраўдным дне

21.02.2020 13:13
Тым часам у рэгіёне Балтыйскага мора апроч Польшчы ўжо няма ніводнай дзяржавы, якая бы не разбудоўвала свае ВМС у прыспешаным тэмпе.
Formacja okrętów wojsk samoobrony Japonii. Zdjęcie ilustracyjne.
Formacja okrętów wojsk samoobrony Japonii. Zdjęcie ilustracyjne.flickr/U.S. Pacific Fleet

Пілоты, жаўнеры Войскаў тэрытарыяльнай абароны паступова атрымліваюць новыя віды ўзбраенняў і новае вайсковае абсталяванне. Аднак ніхто ў Польшчы не мае ніякай канцэпцыі развіцця Ваенна-марскіх сілаў. Невядома якім мэтам гэтыя сіплы павінны служыць, піша ўплывовае выданне Dziennik Gazeta Prawna.

Напрыканцы студзеня прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда пераконваў, што пакупка амерыканскіх знішчальнікаў пятага пакалення F-35, стала важнай падзеяў не толькі для бяспекі Польшчы, але агулам для ўсёй Усходняй Еўропы.

За самалёты Польшча заплаціць каля 5 млрд долараў. Трэба разумець, што сама пакупка – гэта прыкладна 30% усіх выдаткаў, звязаных з эксплуатацыяй гэтых самалётаў. Паводле прыблізных падлікаў, утрыманне новых самалётаў польскай дзяржаве будзе каштаваць штогод прыкладна 375 млн долараў. Для параўнання, без уліку пакупкі новых узбраенняў, увесь гадавы бюджэт Ваенна-марскіх сілаў Польшчы не перакрочвае 175 млн долараў.

Калі накіраваць позірк на полькі флот, робіцца сапраўдны сумна. Прыкладам агульнага стану ВМС Польшчы можа быць патрульны карабель «Сілезец» (Ślązak), які быў спушчаны на ваду напрыканцы мінулага года. У 2001 годзе была падпісана дамова на яго будову. Першапачаткова планавалася, што «Сілезец» будзе ракетным карветам і ў яго будзе шэсць братоў. Пасля 19 гадоў працаў над імі, адзін карабель быў спушчаны на ваду, але гэта быў не ракетны карвет а ўжо патрульны.

Эксперты не разумеюць мэтавага прызначэння «Сілезца». Паводле прафесійнай супольнасці, ён занадта вялікі для патрулявання Балтыйскага мора, і занадта малы дня міжнародных місіяў (кшталту тых, які накіраваныя супраць самалійскіх піратаў). «Сілезец» фактычна не мае ніякіх баявых перавагаў, на дадатак ён нават не ўстане абараніць сябе.

Усё ўказвае на тое, што цяперашні кіроўны клас Польшчы не мае ніякага паняцця аб тым, куды павінны рухацца ВМС. Яскравым прыкладам з’яўляецца гісторыя контр-адмірала Міраслава Мордэля (Mirosław Mordel). Будучы інспектарам ВМС, ён крытычна выказаўся аб тэмпе абнаўлення польскага флоту. Праз два тыдні пасля гэтых заяваў контр-адмірал Мордэль быў пазбаўлены сваёй пасады.

Тым часам у рэгіёне Балтыйскага мора апроч Польшчы ўжо няма ніводнай дзяржавы, якая бы не разбудоўвала свае ВМС у прыспешаным тэмпе. Пра адсутнасць канцэпцыі развіцця ВМС Польшчы пісаў Dziennik Gazeta Prawna.

эж