Пытанне пераемства пасля Уладзіміра Пуціна, які павінен быў сысці з пасады ў 2024 годзе, можна лічыць зачыненым. Пасля Пуціна будзе Пуцін – піша Вацлаў Радзівіновіч з «Rzeczpospolita».
У аўторак Дума прыняла папраўкі, якія па просьбе прэзідэнта павінны быць уведзены ў канстытуцыю. Гэтых змен – шмат. Самыя важныя тычацца пашырэння паўнамоцтваў прэзідэнта. Насамрэч яны прычыняцца да таго, што Расія будзе мець новы дзяржаўны лад, які ў Маскве называюць «суперпрэзідэнцкім».
З новымі прапановамі выступіла ўчора 83-гадовая дэпутатка Валянціна Церашкова, «першая жанчына ў космасе». Аргументуючы, што краіна сёння акружаная ворагамі, яна даказвала, што Пуцін, згодна з пажаданнямі народу, павінен заставацца пры ўладзе і пасля 2024 году.
Сам Пуцін паявіўся на паседжанні Думы і заявіў, што ён з’яўляецца прыхільнікам рэгулярных персанальных зменаў у вярхушцы ўладаў і праціўнікам ліквідацыі ліміту прэзідэнцкага тэрміну паўнамоцтваў. Аднак, ён бы быў гатовы пагадзіцца скасаваць час сваіх паўнамоцтваў, калі такой будзе «воля народу». 22 красавіка расіяне ў народным галасаванні адкажуць на пытанне: ці яны падтрымліваюць запрапанаваныя прэзідэнтам параўкі ў канстытуцыю. Пункт пра «пажыццёвае» кіраванне Пуціна можа згубіцца сярод іншых запісаў, між іншым, пра карысныя для расіян гарантыі індэксацыі пенсій і сацыяльнага мінімуму, дзяржаўную апеку над дзецьмі.
Калі Пуцін выйшаў з Думы, палата на ўсялякі выпадак прагаласавала не за адну прапанову жанчыны-касманаўткі, якую падтрымаў Пуцін, а за дзве прапанаваныя ёй.
ав