Тэмы, якія закранае ў праграме "Паміж радкоў" Уладзімір Падгол:
* Павал Севярынец і Мікола Статкевіч публічна абвінавацілі ўладатрымальнікаў РБ у абыякавасці да людзей у звязку з каранавірусам у непрыняцці мераў да абароны людзей.
Аляксандр Лукашэнка адказаў на гэтыя абвінавачанні, а таксама даручыў міліцыі вазіць прадукты старым людзям, а тыя, каб сядзелі дома.
*Дзярждэпартамент ЗША апублікаваў даклад аб захаванні правоў чалавека ў свеце за 2019 год.
У дакладзе адзначаецца, што ўлады на ўсіх узроўнях у 2019 годзе часта дзейнічалі беспакарана і не прымалі мер для судовага пераследу або пакарання службовых асоб, якія парушалі правы чалавека.
* На Нацыянальным прававым партале апублікавалі законапраект аб ратыфікацыі пагадненняў паміж Беларуссю і Еўрасаюзам аб спрашчэнні выдачы віз. Адметна, што ён складзены па-беларуску.
З'ява гэта вельмі рэдкая. У беларускім парламенце цягам года разглядаецца каля сотні законапраектаў, і бываюць гады, калі ніводнага дакумента па-беларуску не прыходзіць.
*Супрацьстаянне Пуціна і Лукашэнкі ў ідэалагічным плане зноў пачалося пры падрыхтоўцы да святкавання 9 траўня Дня перамогі.
Крэмль хоча,каб дамінуючай акцыяй святкавання ў РБ стала масавая дэманстрацыя «Бессмертный полк». А каманда Лукашэнкі ўжо ладзіць на тэлеэкранах «Беларусь помніць».