Беларуская Служба

Уладзімір Падгол: Прэзідэнцкія тэлеканалы паставілі рэкорд хлусні

21.03.2020 08:14
Прапагандысты дыктатара паведамілі, што ў Беларусі лекамі ад каранавіруса перапоўнены ўсе лякарні, аптэкі.
Аўдыё
  • Прэзідэнцкія тэлеканалы паставілі рэкорд хлусні
Уладзімір Падголradyjo.net

У гэты дзень Лукашэнка сабраў вірусолагаў на нараду аб барацьбе з каранавірусам. І ў рэпартажы з гэтай нарады прапагандысты дыктатара паведамілі, што ў Беларусі лекамі ад каранавіруса перапоўнены ўсе лякарні, аптэкі. Але ж покуль у прыродзе не існуе лекаў супроць гэтай хваробы. Навукоўцы працуюць у ЗША, РФ, Кітаі па пошуку антывіруса. Можа напрыканцы года ён з’явіцца. У некаторых краінах ужо праводзяць выпрабаванні на людзях-дабраахвотніках. А ў Беларусі лекамі запоўнены лякарні!

На гэтай нарадзе Лукашэнка зладзіў псіхалагічную дэманстрацыю. Ён дэманстраваў клопат пра грамадзянаў РФ, якія захраслі ў Польшчы: аддаваў загады міністру замежных спраў Уладзіміру Макею, міністру ўнутраных справаў арганізаваць вяртанне расіян на радзіму. Пры гэтым ён ні слова не сказаў пра дапамогу беларускім турыстам, якія захраслі і ў аэрапортах Масквы і ў Азіі. Стала вядома, што ў самалёты РФ, якія вывозілі турыстаў з Азіі, пілоты не пускалі беларускіх грамадзянаў. Спрабавалі нават высадзіць нашых людзей пасля пасадкі. Для Лукашэнкі праблемаў нашых землякоў не існуе.

У клініках Мінска стаўленне да патэнцыйных носьбітаў каронавіруса такое ж, як у Лукашэнкі. Тых, хто прыбыў з Італіі, запрасілі на аналізы і запэўнілі, што паліклініка будзе пустой. Людзі прыйшлі на аналізы, а там паўнютка людзей! Ім патэнцыйным вірусаносьбітам давялося сядзець у чэргах, дыхаць на наведнікаў, якія праходзілі міма.
Інфармрэсурс РБК з РФ раскрыў змест 31-ай дарожнай карты па паглыбленні інтэграцыі.

Падчас перамоў аб інтэграцыі Беларусі і Расіі Масква прапаноўвала стварыць 12 наднацыянальных органаў, у тым ліку адзіны эмісійны цэнтр, падліковую палату, суд Саюзнай дзяржавы і адзіны мытны орган, адзіны орган па ўліку ўласнасці Саюзнай дзяржавы, адзіныя падатковы і антыманапольны органы, а таксама адзіныя рэгулятары па наступных напрамках: у галіне транспарту, прамысловасці, сельскай гаспадаркі, сувязі, плюс рэгулятар аб'яднаных рынкаў газу, нафты і электраэнергіі. Пра гэта РБК распавялі тры крыніцы, знаёмых з ходам перамоваў. У дакуменце таксама ідзе гаворка аб распрацоўцы «дарожных карт», якія тычацца сумеснай стратэгіі Расіі і Беларусі ў сферы абароны, стварэння агульных банкаў даных праваахоўных органаў, уніфікацыі заканадаўства, якое рэгулюе дзейнасць праваахоўных структур і спецслужбаў.

Але ж гэтыя мэты прапісаныя ў законах РБ і РФ па ўтварэнні Саюзнай дзяржавы РФ і РБ. І тут Лукашэнку трэба не ладзіць публічныя істэрыкі, а зрабіць дзве рэчы: накласці мараторый на гэты закон, ці ўвогуле адмяніць яго. Можна і ўнесці праўкі ў гэты закон (адмяніць адзіную валюту і наднацыянальныя органы), як робіць Пуцін у сваю канстытуцыю, дакладней робячы яе сваёй.

Янукевіч і Губарэвіч пасварыліся ў інтэрнэце і Янукевіч назваў былога сябра дзебілам. Нават Лукашэнку так не называлі лідары апазіцыі. Карацей, атрымліваецца як у прымаўцы: бей сваіх, каб чужыя палохаліся.

Уладзімір Падгол

слухайце аўдыё

Больш на гэтую тэму: Паміж радкоў