Каранавірус не закрануў расійскай прапаганды. Масква працягвае ствараць fake news-ы. Мэта гэтых дзеянняў дыскрэдытаваць розныя краіны ў свеце.
Часта ахвярай расійскай прапаганды становіцца Польшча. Пра-крамлёўскі СМІ ды тролі абвінавачвалі Польшчу нібыта ў жаданні захапіць Калінінградскую вобласць або дэстабілізаваць Еўропу, зачыняючы межы. Таксама пашыралася інфармацыі пра нібыта масавае захворванне амерыканскіх жаўнераў, якія размешчаныя ў Польшчы на каранавірус. За гэта польскі МЗС выклікаў ня раз расійскага амбасадара ды выказваў яму пратэст у звязку з распаўсюдам хлуслівай інфармацыі.
Цяпер расійскія тролі пачалі кампанію па дыскрэдытацыі Еўразвязу ды НАТО, якія нібыта абсалютна скампраметаваліся ў барацьбе з каранавірусам. У сваю чаргу Расія прадстаўляецца, як краіна, якая справілася з інфекцыяй. Цяпер хоча дапамагчы іншым у змаганні з хваробай. Напрыклад, Італіі.
Выданне зазначае, што мэта дадзенай інфармацыйнай кампаніі – жаданне выйсці з міжнароднай ізаляцыі. Маўляў Расія магла б больш дапамагчы, каб не санкцыі. Гэта абсалютна цынічная гульня, каб на праблемах іншых ачысціць сваю рэпутацыю пасля нападу на Украіну, піша выданне.
юл