Крэмль адбіў атаку Лукашэнкі: Ніхто з чыноўнікаў і дэпутатаў Дзярждумы ў РФ не прыехаў на парад у Мінск. Кампенсацыяй можа служыць тое, што на парад Перамогі да Лукашэнкі з’явіліся паслы Славакіі і Вугоршчыны. Але праз некалькі дзён пасля параду пасол Славакіі падаў у адстаўку, бо парушыў правілы зносінаў са сваім МЗС. Падчас карантыну ў сваёй краіне папёрся на трыбуну да дыктатара, які кінуў выклік усяму цывілізаванаму свету, грэбуючы бяспекай людзей. Да таго ж сыну партызана паслу Славакіі Ёзэфу Мігашу трэба было б ведаць, што Лукашэнка ў 1995 годзе па 1-й праграме радыё зладзіў хваласпеў Гітлеру.
«Пасол Мігаш папрасіў адхіліць яго ад пасады. Ён парушыў асноўныя прынцыпы сувязі са штаб-кватэрай, не пракансультаваўшыся пра свой удзел у святкаванні гадавіны заканчэння Другой сусветнай вайны ў Мінску, нягледзячы на каардынацыю мясцовай дэлегацыі ЕС», – сказалі ў прэс-службе МЗС Славакіі. Ёзэф Мігаш быў прызначаны амбасадарам Славакіі ў Беларусі ў 2016 годзе.
Аляксандр Лукашэнка акцэнтаваў увагу на яшчэ адным важным пытанні – цане пастаўляемага ў Беларусь расійскага прыроднага газу. «Учора я атрымаў інфармацыю, што Расія прадае прыродны газ у Еўропе ў гэты няпросты час да $70: $65-68, але ніяк не $127, як для Беларусі».
Лукашэнка хацеў, каб да яго ў Мінск непасрэдна прыехалі кіраўнікі дзяржаў ЭўраЗэс. Казаў пра гэта перад парадам. Хацеў зладзіць гэткі парада Перамогі-2: выступіць з разгромам Крамля і тут аблом.
Калі казаць пра абуральнае, то паведамляю, што ў розных кутках РБ урачы адмаўляюць хворым з двухбаковым запаленьнем лёгкіх рабіць тэсты на каронавірус. Ідзе свядомае заражэнне беларусаў. Відаць дыктатар хоча правесці выбары ва ўмовах карантыну, без назіральнікаў.
Палітык Мікалай Статкевіч з паплечнікамі масава падалі дакументы ў ЦВК. На Плошчы Незалежнасці сабраліся каля 150 чалавек. Блогера Ціханоўскага ЦВК не зарэгістравалі, бо няма яго асабістага подпісу. А як паставіць подпіс, калі ён за кратамі і да яго не дапускаюць.
Уладзімір Падгол