У 2021 годзе Партугалія ўзначаліць працы ў Еўрапейскім саюзе. У гэтым кантэксце асабліва важнай з'яўляецца актыўнасць у гэтай іберыйскай краіне беларускай дыяспары, якая стараецца паінфармаваць жыхароў Партугаліі аб сітуацыі ў Беларусі. У Партугаліі пражывае крыху больш за 500 беларусаў, якія актыўна ўключыліся ў грамадскую дзейнасць, каб падтрымаць суайчыннікаў на радзіме.
Пра тое, чым займаюцца партугальскія беларусы ў цяжкія для айчыны моманты, расказвае грамадская актывістка, жыхарка Лісабона Кацярына Дрожжа. З ёй размаўляе Валеры Саўко.
слухайце аўдыёфайл