Тэрор супраць праўды ў Беларусі. Што выкраданне Рамана Пратасевіча азначае для ўсіх нас
Незалежна ад таго, наколькі вы вядомы чалавек, наўрад ці дыктатар пашле за вамі знішчальніка, каб прывесці ваш самалёт на зямлю і арыштаваць вас. Тым часам так здарылася з маладым беларускім журналістам Раманам Пратасевічам, - піша ў выданні Gazeta Wyborcza Цімаці Снайдэр - амерыканскі гісторык, спецыяліст па гісторыі сучаснага нацыяналізму і гісторыі Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.
Падаецца малаверагодным, што беларускі рэжым, гэтак залежны ад Расіі, учыніў бы ўражлівае міжнароднае злачынства без адабрэння Масквы.
Варта спытаць, ці не было ўсё гэта рускім натхненнем.
Паведамленні Nexta пра Беларусь нявыгадныя для рэжыму Пуціна, які баіцца сумленных выбараў, пратэстаў, журналістыкі - і больш за ўсё журналістыкі пра пратэсты за сумленныя выбары. Таксама не цяжка ўбачыць чарговы інтарэс Масквы: калі ЕЗ, як і можна было чакаць, уводзіць санкцыі супраць Беларусі, Мінску не застанецца іншага выбару, як яшчэ больш наблізіцца да Расіі.
Дзяржаўны тэрарызм, каб замаўчаць аднаго чалавека, нагадвае нам, наколькі важныя журналісты. Без слоў і малюнкаў, якія яны перадаюць, у нас няма шанцаў дайсці да праўды пра алігархію, вайну, выбары альбо любыя важныя тэмы, - напісаў у Gazeta Wyborcza Цімаці Снайдэр.
яс