Беларуская Служба

Еўропа адказала санкцыямі на прымусовую пасадку самалёта

26.05.2021 04:27
Наколькі гэта адэкватныя меры ў дадзенай сітуацыі, ці змусяць яны рэжым Лукашэнкі змяніцца?
Аўдыё
  • Эксперт пра наступствы еўрапейскіх санкцый
       .
Канцлер Германіі Ангела Меркель выступае на саміце ЕС. Ілюстрацыйны здымак EPA/JOHN THYS Dostawca: PAP/EPA

У нядзелю 23 мая беларускія ўлады правялі спецаперацыю па захопе апазіцыйнага журналіста ды блогера Рамана Пратасевіча. Дзеля гэтага Лукашэнка загадаў перахапіць пасажырскі самалёт, які пралятаў над тэрыторыяй Беларусі. Еўрасаюз у адказ зачыніў паветраную прастору для беларускіх самалётаў ды рыхтуецца да ўводу эканамічных санкцый.

У панядзелак увечары пасля першага дня саміта кіраўніцтва Еўрапейскага Саюза прыняла шэраг важных рашэнняў па Беларусі. Сярод іншых гэта закрыццё еўрапейскай паветранай прасторы для беларускіх авіяліній, намер увесці дадатковыя санкцыі супраць Беларусі, заклік да еўрапейскіх авіякампаніі не лётаць над Беларуссю, патрабаванне неадкладна вызваліць Романа Пратасевіча і яго дзяўчыну Соф'ю Сапегу.

Наколькі гэта адэкватныя меры ў дадзенай сітуацыі, ці змусяць яны рэжым Лукашэнкі задумацца? Пра гэта мы запыталіся ў кіраўніка Цэнтру палітычных даследаванняў «Палітычная сфера» Андрэя Казакевіча.

Размаўляў Юры Ліхтаровіч

Слухайце аўдыёфайл