Беларуская Служба

Джо Байдэн і Уладзімір Пуцін абмяняліся падарункамі, у тым ліку буйвалам і канцтаварамі

17.06.2021 10:55
Другі падарунак – спецыяльна зробленая пара сонцаахоўных акуляраў Aviator фірмы Randolph USA - распазнавальнм знак Джо Байдэна.
Władimir Putin i Joe Biden przed spotkaniem w Genewie
Władimir Putin i Joe Biden przed spotkaniem w GenewiePAP/EPA/PETER KLAUNZER

Падчас сустрэчы ў Жэневе прэзідэнты ЗША і РФ абмяняліся падарункамі. У сераду Белы дом абвясціў, што прэзідэнт ЗША Джо Байдэн уручыў свайму расійскаму калегу Уладзіміру Пуціну крыштальную статую амерыканскага буйвала і пару сонцаахоўных акуляраў, пішуць на польскім партале interia.pl. Уладзімір Пуцін перадаў Байдэну набор канцтавараў, зроблены ў традыцыйнай рускай тэхніцы «хахлама», якая ўпрыгожана чырвоным, зялёным і залатым арнаментам на чорным фоне.

У камюніке Белага дома падкрэсліваецца, што буйвал афіцыйна з'яўляецца «нацыянальным млекакормячым Злучаных Штатаў» з 2016 года, дадаўшы, што ў Расіі вядуцца намаганні па аднаўленні папуляцыі еўрапейскага аналага буйвала

Другі падарунак – спецыяльна зробленая пара сонцаахоўных акуляраў Aviator фірмы Randolph USA. Белы дом адзначыў, што Randolph вырабляе акуляры для лётчыкаў-знішчальнікаў ВПС ЗША ў Масачусэтсе з 1978 года, а таксама пастаўляе іх саюзнікам ЗША па НАТА. Такія акуляры таксама зʼяўляюцца адной распазнавальным знакам Джо Байдэна.

Сродкі масавай інфармацыі ў Расіі не падрабязна апісваюць падарунак Джо Байдэну. У камплекты такіх папяровых аксесуараў звычайна ўваходзяць розныя тыпы нататнікаў таксама, напрыклад, каляндар. Набор, які дастаўся Байдэну, называецца «Масква». Пра абмен падарункамі прэзідэнтаў ЗША і Расіі пісалі на олпьскім партале interia.pl.

эж

У Швейцарыі праходзіць сустрэча прэзідэнтаў ЗША і Расіі

16.06.2021 15:33
Дыскусія будзе доўжыцца каля пяці гадзін, у ёй прымаюць удзел дэлегацыі абедзвюх краін.

Байдэн і Пуцін прынялі агульную пазіцыю адносна стратэгічнай стабільнасці

17.06.2021 08:12
Пасол Расіі вернецца ў Вашынгтон, а амерыканскі – у Маскву, а дзве краіны пачнуць кансультацыі на ўзроўні Міністэрстваў замежных спраў.