Беларуская Служба

ЗША, Вялікабрытанія і Канада таксама ўводзяць санкцыі супраць Беларусі

22.06.2021 11:09
Бакі абвясцілі, што прынялі «ўзгодненыя санкцыі» ў адказ на прымусовую пасадку самалёта Ryainair і арышт журналіста Рамана Пратасевіча.
Сцяг ЗШАoohhsnapp/pixabay.com/CC0 Public Domain

Па прыкладзе Еўрасаюза таксама ЗША, Вялікабрытанія і Канада ўводзяць чарговыя санкцыі супраць Беларусі, паведамляе Rzeczpospolita.

«Нас аб'ядноўвае глыбокая занепакоенасць пастаяннымі атакамі рэжыму Лукашэнкі на правы чалавека, асноўныя свабоды і міжнароднае права», – чытаем у заяве Дзярждэпартамента ЗША.

Бакі абвясцілі, што прынялі «ўзгодненыя санкцыі» ў адказ на прымусовую пасадку пасажырскага самалёта Ryainair у Мінску 23 траўня і «палітычна матываваны» арышт журналіста Рамана Пратасевіча і яго партнёркі Сафіі Сапегі, а таксама «пастаянныя атакі на правы чалавека і асноўныя свабоды».

«Мы заангажаваныя ў падтрымку дэмакратычных памкненняў беларускага народа, якія здавён здушваюцца і выступаем разам за пакаранне рэжыму коштамі за грубое ігнараванне міжнародных абавязацельстваў», – гаворыцца ў паведамленні.

Аўтары заявы заклікалі таксама ўлады Беларусі супрацоўнічаць у рамках міжнароднага расследавання па справе падзеяў 23 траўня і неадкладна вызваліць усіх палітзняволеных, паведамляе Rzeczpospolita.

аз

ЕС не выключае прыняцця пятага пакету санкцый супраць рэжыму дыктатара Лукашэнкі

21.06.2021 19:29
У сённяшні «чорны спіс» трапіла 78 фізічных і восем юрыдычных асоб.