Новыя абмежаванні тычацца шырокага кола лукашэнкаўскіх чыноўнікаў ды фірм. Санкцыі ўведзеныя ў адказ на маштабныя рэпрэсіі, якія ажыццяўляе рэжым. У чарзе сектарныя санкцыі.
21 чэрвеня падчас пасяджэння Рады міністраў замежных спраў Еўрапейскага звязу было прынятае рашэнне пра замарожванне актываў ды забарону на выдачу віз 78 асобам ды 8 арганізацыям, звязаным з беларускім рэжымам. Сярод іх члены сям'і Лукашэнка, рэктары, пракуроры, суддзі, сілавікі, вайскоўцы, у тым ліку набліжаныя да Лукашэнкі бізнэсоўцы Сяргей Цяцерын (BELGLOBALSTART, VIBEL, Беларуская федэрацыя тэніса), Аляксей Алексін («Табакерка»), Міхаіл Гуцырыеў («Слаўкалій») ды Аляксандр Зайцаў. Сярод прадпрыемстваў гэта МАЗ и БелАЗ, Белаэранавігацыя, Новая нафтавая кампанія.
Рашэнне прынятае адзінагалосна, падкрэсліў міністр замежных спраў Польшчы Збігнеў Раў.
- Рашэнне прынятае адзінагалосна, што вельмі важна. У спіс санкцый трапілі 78 чалавек і 8 прадпрыемстваў. Што тычыцца прыватных асоб, гэта тыя, хто нясе адказнасць за парушэнне правоў чалавека ў Беларусі. Сярод іх чыноўнікі прэзідэнцкай адміністрацыі, МУС, пракуроры і суддзі. Пад эканамічныя санкцыі трапілі фірмы ды іх кіраўнікі, якія прыносяць даход для рэжыму ці звязаныя з сям'ёй.
Пры канцы тыдня Еўрасаюз збіраецца прыняць больш шырокія санкцыі, накіраваныя на сектары эканомікі, якія прыносяць даход сям'і Лукашэнка, распавёў міністра замежных спраў Літвы Габрыеліс Ландсбергіс.
- Прыняты 4 пакет санкцыі абмяркоўваўся вельмі доўга. Але пасля захопу самалёту сітуацыя змянілася, сярод дзяржаў ЕС з'явілася аднадумства, што трэба прымаць рашучыя меры. У спісе сур'ёзныя імёны ды фірмы. На чарзе сектаральныя санкцыі, якія будуць прынятыя пазней. Цяпер зусім іншы настрой чым месяц таму. Тады былі спадзяванні, што можна яшчэ разлічваць на перамовы з рэжымам. Пасля прынятых мераў па перахопу самалёты ды захопу закладніка, інструментальнага выкарыстання мігрантаў як зброі, каб паставіць пад пагрозу межы ЕЗ. Усе гэта змяніла настрой.
Прынятыя ЕС меры балюча ўдараць па рэжыму Лукашэнкі. Пра гэта заявіў Высокі прадстаўнік ЕС па замежнай палітыцы ды палітыцы бяспекі Жазэп Барэль.
- Эканамічныя санкцыі закрануць важныя сектары беларускай эканомікі, перад усім звязаныя з экспартам. Мы доўга іх абмяркоўвалі падчас працоўных груп. Санкцыя прынятыя ў адказ на паводзіны беларускіх уладаў, каб аказаць ціск на беларускі рэжым. Яму гэта забаліць. Эканоміка адчуе. Мы спадзяёмся, што яны зменяць свае паводзіны.
Еўрасаюз увёў чацвёрты пакет санкцый супраць беларускага рэжыму. Рашэнне прынятае ў адказ на рэпрэсіўную палітыку Лукашэнкі: масавыя парушэнні правоў чалавека ў Беларусі ды парушэнне міжнародных нормаў добрасуседства.
Юры Ліхтаровіч