Старшыня Еўрапейскага савета Шарль Мішэль пры нагодзе свайго візіту ў Літву сустрэўся з лідаркай беларускай апазіцыі Святланай Ціханоўскай. Палітыкі размаўлялі, у прыватнасці, пра прысуд Віктару Бабарыку, якога ў Мінску прысудзілі на 14 гадоў пазбаўлення волі, нагадвае Dziennik Gazeta Prawna.
У размове са Святланай Ціханоўскай Шарль Мішэль, між іншым, асудзіў пераслед беларускай апазіцыі, грамадзянскай супольнасці, работнікаў СМІ і грамадзян у Беларусі. Ён таксама нагадаў, што ЕС нязменна заклікае да правядзення сумленных выбараў у краіне.
Паводле прадстаўніка старшыні Еўрапейскага савета, Шарль Мішэль назваў прысуд Віктару «палітычным актам». Ён таксама нагадаў, што Еўрасаюз гатовы аказаць дапамогу дэмакратычнай Беларусі, у тым ліку ў рамках комплекснага плана эканамічнай падтрымкі ў памеры 3 мільярдаў еўра.
У сваю чаргу Святлана Ціханоўска, як паведаміў прадстаўнік старшыні Еўрапейскага саюза, выказала задавальненне хуткім прыняццем ЕС санкцый супраць уладаў у Мінску.
Dziennik Gazeta Prawna нагадвае, што Віктар Бабарыка – гэта былы банкір, які меў намер удзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах у мінулым годзе ў якасці апанента Аляксандра Лукашэнкі. У аўторак Вярхоўны суд Беларусі прысудзіў яго да 14 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Бабарыка, у прыватнасці, абвінавачваўся ў стварэнні злачыннай арганізацыі, у якую, як кіраўнік «Белгазпрамбанка», быццам быў, уцягваў сваіх намеснікаў і іншых бізнесменаў з мэтай атрымання хабару і адмывання грошай за мяжой.
У сувязі з тым, што справа разглядаўся ў Вярхоўным судзе, прысуд не можа быць абскарджаны.
У траўні мінулага года Віктар Бабарыка заявіў, што збіраецца ўдзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах. Яго кампанія пачалася з нечаканым імпульсам, і неўзабаве высветлілася, што патэнцыйны кандыдат карыстаецца вялікай падтрымкай і – на думку каментатараў – сапраўды можа пагражаць Лукашэнку, які хацеў захаваць уладу.
У чэрвені былога банкіра арыштавалі, а Цэнтрвыбаркам не зацвердзіў яго кандыдатуру на прэзідэнцкіх выбарах. Замест Бабарыкі галоўным праціўнікам Лукашэнкі стала хатняя гаспадыня Святлана Ціханоўская, якая добраахвотна прыняла ўдзел у выбарах замест свайго мужа, які таксама быў арыштаваны.
Афіцыйныя вынікі жнівеньскіх выбараў – больш за 80 працэнтаў галасоў за Лукашэнку, выклікалі шматмесячныя масавыя пратэсты ў Беларусі, на якія ўлады адказалі беспрэцэдэнтнымі рэпрэсіямі. Акрамя Бабарыкі па сур'ёзных абвінавачваннях былі затрыманыя і арыштаваны многія члены яго выбарчага штаба. Усе яны вылі прызнаныя праваабаронцамі палітвязнямі, нагадвае Dziennik Gazeta Prawna.
аз