Гэта самы буйны рух польскай арміі на рынку за многія гады. Ёсць аднак галасы, што пакупка такой колькасці замежнай тэхналогіі знішчыць польскую цяжкую прамысловасць, чытаем у газеце Rzeczpospolita. Былы генерал польскай арміі Вальдэмар Скшыпчак сказаў выданню, што польскія фабрыкі не змогуць выпускаць запчасткі для новых танкаў. Нават, калі гэта стане магчымым, гэта не будзе спрыяць развіццю польскай ваеннай прамысловасці. У выніку Польшча на працягу наступных дзесяцігоддзяў можа страціць патэнцыял у стварэнні ўласнай тэхналогіі.
Галоўным вінаватым у сітуацыі з’яўляюцца палітыкі. У Польшчы кожны ўрад прымае такія рашэнні, каб эфекты былі бачныя на працягу іх тэрміну паўнамоцтваў, доўгатэрміновых планаў няма. На гэтым траціць не толькі ваенная цяжкая прамысловасць, але і эканоміка агулам. Пастаянны імпарт тэхнікі спрычыняецца да таго, што мы сталі залежнымі ад замежных тэхналогій, не можам вырабляць сваіх аўтамабіляў, а таксама даводзім да заняпаду ўсе суправаджаючыя галіны прамысловасці.
Адначасова генерал Скшыпчак, які меў магчымасць працаваць на танках Abrams, кажа, што гэта лепшыя танкі, якія ён бачыў. У Іраку ён быў самай эфектыўнай адзінкай тэхнікі. Усё ж варта задумацца, наколькі сёння Польшча хоча мець найлепшую тэхналогію, а наколькі развіваць сваю і праз некалькі гадоў дапрацаваць ужо існуючую тэхніку. Ва ўзбраенні неўзабаве можам увогуле адысці ад танкаў, а галоўны фокус будзе пакладзены на дальнабойную зброю, чытаем у газеце Rzeczpospolita.
аев