Беларуская Служба

Татальная зачыстка беларускіх незалежных асяродкаў

19.07.2021 15:05
Пра масавыя чысткі, якія ў Беларусі доўжацца больш за тыдзень, піша штодзёнка “Dziennik Gazeta Prawna”.
Ілюстрацыйны здымакEPA/STR Dostawca: PAP/EPA

Сцэны з Мінска ды іншых гарадоў Беларусі нагадвалі хутчэй дзеянні акупацыйных сіл, чым беларускіх праваахоўных органаў. Калі рэпрэсіі не сціхнуць у Беларусі не застанецца не тое, што апазіцыі, але любых праяў сацыяльнай актыўнасць. Грамадска-палітычнае жыццё пяройдзе ў падполле, піша штодзёнка.

У сераду сілавікі прышлі з вобшукамі ў сядзібы 23 арганізацый, у тым ліку да буйнейшых праваабарончых ініцыятыў. У пятніцу ўдарылі па незалежных СМІ. Ператрусы адбыліся ў кватэрах журналістаў Белсату, Радыё «Свабода» ды фрылансераў. У выніку выданні зачыняюць рэдакцыі ў Беларусі ды збіраюцца працаваць з-за мяжы.

Паралельна з гэтым улады завяршылі судовы працэс над студэнтамі, якія восенню выходзілі пратэставаць. 11 чалавек атрымалі 2,5 гады пазбаўлення свабоды за ўдзел у мірных пратэстах. 564 чалавек прызнаныя палітвязнямі.

Выданне піша, што дадзеная чыстка стала рэалізацыяй абяцанняў міністра замежных спраў Уладзіміра Макея пра ліквідацыю Трэцяга сектара ў Беларусі. Лукашысты не разумеюць прыроды грамадзянскай супольнасці – то бок сеткавых незалежных ініцыятыў. Яны лічаць, што пратэсты інспіраваныя з-за мяжы, згодна з савецкімі канонамі мыслення.

Штодзёнка піша, што Беларусь становіцца палігонам для выпрабоўвання тэхнік здушэння грамадскіх пратэстаў.

юл