Старшыня Еўракамісіі дала інтэрв’ю польскаму выданню Dziennik Gazeta Prawna, у якім расказала пра новыя планы ЕЗ па эмісіі вуглякіслага газу і выкарыстоўванні традыцыйных крыніцаў энергіі. Гэтае пытанне выклікае спрэчнасці сярод некаторых палітыкаў і грамадстваў аб’яднанай Еўропы, аднак нямецкая палітык пераканана ў тым, што павольны пераход з вугла і газу ў зялёную энергію магчымы.
Паводле фон дэр Ляен грошы, якія будуць выдзелены ў рамках новых экалагічных праграмаў ЕЗ улічваюць факт няроўнага развіцця розных краін супольнасці, а таксама іх залежнасць ад традыцыйных паліваў. Таму, напрыклад Польшча, якая да сёння выкарыстоўвае шмат вугалю зможа падаваць заяўку на большыя сродкі чым краіны, якія ўжо паспяхова выкарыстоўваюць зялёную энергію.
Паводле фон дэр Ляен, добрым спосабам на стабільны пераход да больш экалагічнай эканомікі з’яўляецца выкарыстанне газу ў якасці пераходнага паліва. Такім чынам як грамадства, так і дзяржавы змогуць заняцца зялёнай інфраструктурай без рызыкі рэзкіх зменаў. Падобным чынам выглядае сітуацыя з аўтамабілямі, якія з 2035 павінны вырабляцца толькі з электронным рухавіком. Плануецца пабудаваць сеткі станцый зарадкі, якія павінны быць аддалены ад сябе не больш чым 60 кіламетраў па ўсяму ЕЗ. Гэтыя фактары, паводле старшыні Еўракамісіі, дапамогуць зменшыць кошт электракараў і зрабіць іх больш даступнымі для ўсіх жыхароў Еўропы.
Да таго ж плануецца ўвядзенне адмысловага падатку для краін звонку ЕЗ. Фірмы, якія захочуць прадаваць свае тавары ў Еўропе, а вырабляюць іх з выкарыстаннем вугляродзістых тэхналогій павінны будуць плаціць кампенсацыю. Як падкрэслівае фон дэр Ляен: клімат – гэта не справа толькі Еўразвязу, а ўсяго свету і мы ўсе адказваем за яго ў аднолькавай ступені, чытаем у Dziennik Gazeta Prawna.
аев