Беларуская Служба

П. Усаў: Пратэсты ў Казахстане не прывядуць да кардынальных змен

05.01.2022 15:56
Пратэсты ў Казахстане пачаліся ад павышэння цэн на газ.
Аўдыё
  • П. Усаў: Пратэсты ў Казахстане не прывядуць да кардынальных змен
Павал Усаўradyjo.net

Улічваючы, што Казахстан здабывае газ, улады ўсё ж паднялі кошты на сыравіну. Адначасова палітычнае і сацыяльнае становішча ў краіне цяжкае: карупцыя, дамінацыя клана Назарбаева. Усё гэта выклікала негатыў і скепсіс да ўлады, – гаворыць палітолаг Павал Усаў.

- У грамадстве скопліваліся і папярэднія палітычныя траўмы, калі ў 2011 годзе ўлады брутальна разагналі мітынгі супраць кепскай эканамічнай сітуацыі Варта зазначыць, што гэта стыхійныя пратэсты, бо ў Казахстане няма арганізаванай апазіцыі. І гэтая стыхійнасць стала шокам для ўлады. Гэта такі народны бунт, які ўжо называюць газавым.

Пакуль спадзявацца, што пратэсты прывядуць да палітычных змен не варта, нават ведаючы, што Такаеў адправіў урад у адстаўку. Так улады намагаюцца супакоіць пратэсты і адцягнуць увагу. Я б не браўся казаць, што казахскія пратэсты будуць паспяховымі. Дзеля гэтага патрэбныя масавыя пратэсты па ўсёй краіне, якія б прывялі да паралічу ў эканоміцы. Толькі гэта прымусіла б улады пайсці на саступкі. Для гэтага патрэбнае лідарства, аўтарытэтныя палітыкі, чаго ў Казахстане няма.

Больш падрабязны каментар слухайце ў далучаным гукавым файле.

Больш на гэтую тэму: Палітычнае люстэрка