У дадзены момант мы назіраем другі этап гібрыднай палітыкі Расіі, якая заключаецца ў адбудаванні ўласных імперскіх стратэгіяў, у адбудаванні палітычнай і стратэгічнай прысутнасці на некаторых тэрыторыях былога СССР, кажа палітолаг Павал Усаў.
- Пасля новага году гэты працэс стаў больш інтэнсіўным і агрэсіўным. Гэтыя дзеянні ставяць у небяспеку не толькі Украіну, але і Беларусь. Працэс, якія цяпер адбываецца нельга разглядаць у адрыве ад таго, што адбываецца ў Беларусі. Гэта комплексная гібрыдная аперацыя. Беларусь, з аднаго боку, стала мэтай гэтай аперацыі, а з другога боку стала інструментам больш глабальнай гульні.
У бліжэйшым часе Лукашэнка можа прызнаць ДНР і ЛНР. Па факце гэта азначае ўключэнне ў вайсковае супрацьстаянне з Украінай. Можна чакаць, што беларускія вайскоўцы будуць уцягнутыя ў непасрэднае супрацьстаянне з Украінай.
Акрамя таго, у публічным доступе паявіўся тэкст вайсковай дактрыны Саюзная дзяржавы. Па сутнасці яна з’яўляецца адлюстраваннем расійскай вайсковай дактрыны. У ёй гаворыцца пра яшчэ большую інтэграцыю ў межах рэгіянальнай групоўкі войскаў, стварэнне агульных вайскова-стратэгічных сістэмаў. На жаль, можна сцвярджаць, што Беларусь пераўтвараецца ў расійскі ваенна-геапалітычны рэсурс, а разбурэнне дзяржаўнасці і незалежнасці Беларусі – непазбежны працэс.
У далучаным гукавым файле можна таксама паслухаць каментар да датэрміновага галасавання на рэферэндуме ў Беларусі.
слухайце аўдыё
ав