Беларуская Служба

П. Усаў: Зацягванне вайны прывядзе да сур’ёзных эканамічных і палітычных наступстваў у Расіі і ў Беларусі

02.03.2022 12:52
Аўдыё
  • П. Усаў: Зацягванне вайны прывядзе да сур’ёзных эканамічных і палітычных наступстваў у Расіі і ў Беларусі
Павал Усаўradyjo.net

Згодна з міжнародным правам, Беларусь – краіна агрэсар, бо яна дала Расіі магчымасць са сваёй тэрыторыі атакаваць Украіну. Стала ключавым плацдармам для атакі на Кіеў. Беларусі не адмыцца ад плямы агрэсара, кажа палітолаг Павал Усаў.

-Усім, нягледзячы на пазіцыю, прыйдзецца несці адказнасць за злачынныя ўчынкі Лукашэнкі. Згодна з міжнародным правам Беларусі прыйдзецца выплачваць кампенсацыі.
Мы бачым, што ні Пуціна, ні Лукашэнку не клапоцяць смерці соцень людзей. Яны ўпэўненыя ў перамозе, дзеля гэтага і наносяцца нечалавечыя ўдары па населеных пунктах. Гэта ў пэўным сэнсе помста Пуціна за тое, што ўкраінцы не сустрэлі яго з кветкамі.

На сённяшні момант мы бачым, што абвешчана мабілізацыя. Рэзервістаў склікаюць у войска, што азначае падрыхтоўку да ўварвання ва Украіну. Дэсантныя групы вядуць баявое дзяжурства на памежнай лініі з Украінай. Лукашэнка расказаў пра 10 тактычных груп разам з расіянамі, гэта каля 80 тысяч чалавек нібыта для абароны Беларусі.

Адначасова вядома, што Лукашэнка абсалютна не ўплывае на сітуацыю. Ён марыянетка.
На сёння сітуацыя ў Расіі і Беларусі вельмі неспрыяльная. Ужо зразумела, што зацягванне вайны прывядзе да сур’ёзных эканамічных і палітычных наступстваў у Расіі і ў Беларусі.

Поўны каментар слухайце ў далучаным гукавым файле. Палітолаг кажа, што можа зрабіць кожны беларус.

слухайце аўдыё

ав

Больш на гэтую тэму: Палітычнае люстэрка