Беларуская Служба

П. Усаў: Спыненне сухапутнага гандлю будзе даволі сурʼёзнай катастрофай з сурʼёзнымі наступствамі

06.04.2022 15:43
Сярод прапановаў новых санкцый, якія з’яўляюцца вынікам вайны ва Украіне, ёсць забарона ўезду расійскіх і беларускіх грузавікоў на тэрыторыю ЕС. Што гэта будзе азначаць для беларускай эканомікі?
Аўдыё
  • П. Усаў: Спыненне сухапутнага гандлю будзе даволі сурʼёзнай катастрофай з сурʼёзнымі наступствамі
Павал Усаўradyjo.net

Палітолаг Павал Усаў нагадвае, што ўсе часы Беларусь была транзітнай краінай.

-Пасля 2014 году праз Беларусь ішлі асноўныя сухапутныя шляхі з Расіі і Азіі ў Еўропу. Беларусь таксама з'яўлялася важным элементам кітайскай схемы. Калі Беларусь стала суагрэсарам, то Кітай змяніў лагістыку паставак, замяніў Беларусь на марскі шлях. Беларусь ужо тады траціла. У 2020 годзе пастаўкі праз Беларусь скараціліся больш, чым на 3%. Таму тэндэнцыі да скарачэння пачаліся да вайны. А пасля вайны ўвогуле трэба казаць пра Расію ў цэлым. З-за санкцый уводзяцца абмежаванні ў гандлі. На працягу месяца ў Расіі зачыніліся сотні кампаній, абмежаваныя экспарт і імпарт. Грузаперавозкі спыняюцца абʼектыўна. Спыненне сухапутнага гандлю будзе даволі сурʼёзнай катастрофай з сурʼёзнымі гандлёвымі і эканамічнымі наступствамі для Беларусі і Расіі. Гэта была адна з крыніц даходу. Без сумневаў гэта прывядзе да паглыблення эканамічнага крызісу.

Поўны каментар слухайце ў далучаным гукавым файле.

ав

Больш на гэтую тэму: Палітычнае люстэрка