Беларуская Служба

П. Усаў: Лукашэнка замяняе дэфіцыт тавараў прымітыўнай прапагандай

04.05.2022 10:56
Лукашэнка спрабуе пераканаць сабе прыбліжаных, што Еўропа галадае, што ёй не справіцца без беларускай солі і крупаў. Аднак, гэта Беларусі не справіцца без імпарту з заходніх краін.
Аўдыё
  • П. Усаў: Лукашэнка замяняе дэфіцыт тавараў прымітыўнай прапагандай
Павал Усаўradyjo.net

Сітуацыі настолькі складаная, што ўлады спрабуюць ратавацца нават на мініўзроўні, напрыклад, упусціць у памежную зону тых жа літоўцаў, які будуць прывозіць валюту. Эканомікі гэта не выратуе, але ўсё ж крыху суцішыць сітуацыю ў памежнай зоне. Павялічаны ліміты на ўвоз тавараў з-за мяжы, як вага тавараў, так і сума. З санкцыйных спісаў еўрапейскіх тавараў, якія забаронена імпартаваць, выключаны шэраг прадуктаў харчавання. І такіх прыкладаў ёсць значна больш. Але Лукашэнка спрабуе даказаць, што ад голаду Еўропу выратуе толькі ён.

Палітолаг Павал Усаў кажа, што Лукашэнку застаецца выкарыстоўваць прымітыўную прапаганду.

-Лукашэнка ў сваім стылі працягвае запэўніваць людзей, прынамсі сваіх прыхільнікаў, у тым, што з-за санкцый сітуацыя на Захадзе пагаршаецца, расце дэфіцыт тавараў першай неабходнасці, а ў Беларусі дзякуючы ўладзе сітуацыя стабільная, а нават больш таго, краіна развіваецца. Гэты стыль вельмі моцна нагадвае прапаганду, якой карыстаюцца ўсе зачыненыя рэжымы, у тым ліку Паўночная Карэя. Лукашэнка спрабуе выкарыстоўваць прымітыўныя вобразы і тлумачэнні пра сітуацыю ў Беларусі. Ёсць даволі вялікая колькасць людзей, якія працягваюць у гэта верыць. На жаль, узровень рацыянальнага асэнсавання рэчаіснасці шмат у каго ў Беларусі і Расіі вельмі нізкі. Бывае цяжка пераканаць іх у адваротным. Мы бачым, што ёсць рэальныя тэндэнцыі, якія сведчаць пра ўсё больш складаную сітуацыю ў Беларусі, рост дэфіцыту на спажывецкія тавары. Сітуацыя будзе пагаршацца, асабліва для простых грамадзянаў. Уладам застанецца толькі тое, каб дэфіцыт і праблему з таварамі замяшчаць прымітыўнай прапагандай.

Поўны каментар слухайце ў далучаным гукавым файле.

ав

Больш на гэтую тэму: Палітычнае люстэрка