Беларуская Служба

Дакладна 28 гадоў таму Аляксандр Лукашэнка стаў прэзідэнтам Беларусі

20.07.2022 17:44
Чаму беларусы столькі гадоў не змаглі вызваліцца ад Лукашэнкі і чаму ў далейшым ён карыстаецца вялікай падтрымкай народу?
Аўдыё
  • Чаму беларусы столькі гадоў не змаглі вызваліцца ад Лукашэнкі: Адміністрацыя турмаў не рэагуе на галадоўкі палітвязняў, ці мае сэнс ахвяраваць сваім здароўем?
Павал Усаўradyjo.net

Павел Усаў, палітолаг: Лукашэнка прыйшоў да ўлады дзякуючы таму, што ў Беларусі панавала патрыярхальная, аўтарытарная культура, якая не мела глыбокіх дэмакратычных традыцыяў, каштоўнасці якой не будаваліся на свабодзе і індывідуалізме, а на веры ў тое, што дзяржава і «добры цар» павінны клапаціцца пра збяднелае грамадства. Гэтыя матывы Лукашэнка выкарыстаў дзеля таго, каб захапіць уладу і пашырыць свае паўнамоцтвы ў 1995-96 гг. Лукашэнка знішчыў дэмакратыю папулісцкай палітыкай. Ён мэтанакіравана выцясняў нацыянальную свядомасць і тыя інстытуты, якія павінны яе адстойваць незалежнасць і суверэнітэт.

Сацыянальная абарона і вайна

У незалежных сацапытаннях ставілася пытанне: Ці давяраеце вы дзяржаўным інстытутам, ці давяраеце вы ўладзе?

Гэта давер, які палягае на тым, што дзяржава, яшчэ пакуль, выконвае свае сацыяльныя абавязкі і галоўнае тое, што Беларусь не была ўцягнутай непасрэдна ў вайсковыя дзеянні непасрэдна ва Украіне. Частка насельніцтва верыць у тое, што дзяржава пакуль яшчэ абараняе інтарэсы звычайных людзей. Персанальны давер да Лукашэнкі не перавышае 25-30%. Гэта стабільны электарат, аднак гэта не падстава для яго легітымнасці. Вялікая частка насельніцтва абыякава ставіцца да сітуацыі і падтрымлівае выключна таго, хто пры ўладзе, гэта стабілізуе сістэму ўнутры краіны.

Лукашэнка знішчыў апазіцыю 

За гэтыя гады Лукашэнка пабудаваў моцны адмністрацыйна-рэпрэсіўны апарат, які знішчыў апазіцыю, ператварыў яе ў фіктыўныя структуры, якія не мелі сур'ёзнага мабілізацыйнага ўплыву на грамадства. Не было інструментаў дзеля таго, каб нейкім чынам салідарызаваць грамадства для аказання ціску на палітычную сістэму і персанальна на Лукашэнку.

Чаму цуд адбыўся ў 2020 годзе?

Пэўны цуд адбыўся ў 2020 годзе падчас прэзідэнцкай кампаніі, але гэта быў не вынік нацыянальнай мабілізацыі беларусаў, а, хутчэй, вера ў тое, што Масква вырашыла замяніць Лукашэнку, што Расія паставіла на прарасійскіх кандыдатаў, такіх як Цапкала, перш за ўсё Бабарыка, і Ціханоўская. Але дзякуючы ўнутранай стабільнасці рэжымнай сістэмы, Лукашэнку ўдалося ўтрымаць уладу.

яс


Больш на гэтую тэму: Палітычнае люстэрка