Беларуская Служба

Аналітык Belarus Security Blog: Сілавікі Лукашэнкі ствараюць уяўных ворагаў, каб потым «гераічна перамагаць іх»

23.11.2022 14:02
Карпянкоў анансаваў «вялікую часць» сілавікоў, прыём на службу кантрактнікаў і «найлепшых афіцэраў».
Аўдыё
  • Размова з аналітыкам выдання Belarus Security Blog Змітром Міцкевічам.
,  2021 .
Мінск, лістапад 2021 г. PAP/EPA/STR

Намеснік міністра ўнутраных справаў, камандуючы ўнутранымі войскамі Мікалай Карпянкоў, экс-кіраўнік байцоў ГУБАЗіК, бадай адзін з самых крыважэрных халуёў Лукашэнкі, заявіў аб стварэнні новага батальёну спецыяльнага прызначэння ў Мінску.

Карпянкоў анансаваў «вялікую часць» сілавікоў, прыём на службу кантрактнікаў і «найлепшых афіцэраў». Гэтая часць будзе створаная да Новага года, паабяцаў памагаты Лукашэнкі, а калі завершаць ствараць яе, зоймуцца стварэннем такіх частак ва Унутраных войсках. Раней Карпянкоў ужо абяцаў стварыць «баявыя каманды» з ветэранаў спецназу.

Журналіст, аналітык выдання Belarus Security Blog Зміцер Міцкевіч лічыць такія заявы праявай кланавай барацьбы розных сілавых ведамстваў, асваення дзяржаўнага бюджэту Беларусі:

-Пакуль пра новую структур даступна мала інфармацыі, мы валодаем выключна заявамі Карпянкова. Але ўжо зараз зразумела, што гэта паведічэння ўплыву гэтак званага ўплыву МУС А. Лукашэнкі. Варта адзначыць, што сілавікі ствараюць для Лукашэнкі ўражання таго, што яны выконваюць нейкія надзвычай важныя задачы. Яны ствараюць імітацыю буйнай дзейнасці, бо для іх гэта добрая магчымасць атрымліваць дадатковае фінансаванне, узнагароды і званні. Фактычна яны самі ствараюць сабе ўяўных ворагаў, каб потым «гераічна іх перамагаць» і атрымліваць за гэта ў тым ліку дадатковую наменклатурную вагу.

Удакладнілі ў Змітра Міцкевіча, ці не сведчыць гэта пара тое, што нядаўні фаварыт Лукашэнкі сярод сілавікоў генпракурор Швед страціў сваю наменклатурную вагу, апроч гэтага папрасілі аналітыка аднесціся да перадмабілізацыйных мерапрыемстваў, якія ваенкаматы па ўсё краіне ладзяць ужо працяглы час.

Размову са Змітром Міцкевічам цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле!

Эдуард Жолуд

Філосаф Павел Баркоўскі: Беларуская нацыя намагаецца сысці ад савецкага мінулага, але дагэтуль не мае цмянага бачання будучыні

07.11.2022 08:24
Павел Баркоўскім пераконвае ў тым, што адбываюцца пазітыўныя змены светапогляду беларусаў.

Сацыёлаг Генадзь Коршунаў: У Беларусаў ёсць агульны набор каштоўнасцяў, які яднае прыхільнікаў Лукашэнкі ды яго супернікаў

13.11.2022 07:33
Генадзь Коршунаў таксама распавёў аб тым, што нягледзячы на вялікую хвалю міграцыі, у Беларусі адбываецца «ратацыя» пратэстанта настроенага насельніцтва – на месцы ўз'ехаўшых, зʼяўляюцца новыя прыхільнікі перамен.