Беларуская Служба

Павал Усаў: Не мае значэння, хто зойме пасаду Макея

30.11.2022 08:17
Аўдыё
  • Павал Усаў: Не мае значэння, хто зойме пасаду Макея
Павал Усаў.

Хто зойме месца Макея? Палітолаг Павал Усаў пагаджаецца з меркаваннем, што на сённяшні момант гэта абсалютна няважна.

- Той факт, што Макей заставаўся на пасадзе міністра замежных спраў пасля крызісу 2020 году, а потым і пасля пачатку вайны ва Украіне, гэта ніякім чынам не змяніла сітуацыі, у якой Беларусь апынулася дзякуючы палітыцы Лукашэнкі і Макея. Гэта ізаляцыя, якая стала вынікам непрадуманай і несапраўднай палітыкі Макея. Усё, што Макей рабіў да 2020 году, гэта была імітацыя, якая не закранула ніякім сур’ёзным чынам рэальную палітыку ўнутры Беларусі. Калі мы кажам пра беларусізацыю і арыентаванасць на Захад, то гэта прысутнічала на мінімальным узроўні. У Беларусі дамінавала расійская інфармацыйная павестка. Цяпер сітуацыя пагоршылася. Сітуацыя бяспекі з большага акрэсліваецца не самім Мінскам, а Масквой. Мы бачым, што Макей не мог, а магчыма і не хацеў нешта змяняць. На сённяшні момант абсалютна не важна, хто будзе займаць гэтую пасаду, бо замежнай палітыкі ў Беларусі фактычна не існуе. Гэта будзе чалавек, які з большага павінен будзе займацца прапагандай, а не міжнароднымі зносінамі.

У далучаным гукавым файле палітолаг разважае, ці смерць Уладзіміра Макея магла быць ненатуральнай. Таксама Павал Усаў сцвярджае, што жорсткасць рэпрэсій – гэта асабістая помста Лукашэнкі за вынікі выбараў.

Слухайце аўдыё

Больш на гэтую тэму: Палітычнае люстэрка