Сваякі часткі палітычных вязняў і былыя вязні звярнуліся да Захаду і апазіцыйных беларускіх сіл з заклікам прыкласці больш намаганняў для вызвалення палітычных вязняў. Гэта выклікала вострую дыскусію. Некаторыя сваякі назвалі гэта гандлем палітвязнямі і недапушчальнай практыкай.
Палітолаг Павал Усаў прызнае, што гэта складаная тэма з палітычнага і маральнага пунктаў гледжання.
-З маральнага пункту гледжання торг палітвязнямі за, напрыклад, адмену санкцый не азначае, што рэжым не будзе працягваць палітычных рэпрэсій і не будуць з’яўляцца новыя палітычныя вязні. Менавіта так рэалізоўвалася палітыка ЕС пасля 2006 і 2010 гадоў, калі ЕС быў упэўнены, што такім чынам зможа змяніць рэжым Лукашэнкі і яго дыктатарскі нораў. Гэты гандаль спрыяў пэўнаму змякчэнню сітуацыі ўнутры Беларусі, нават пашыранаму дыялогу з Захадам. Але дзякуючы гэтаму рэжым захоўваўся і атрымліваў рэсурсы для ўмацавання. У выніку гэта прывяло да большага крызісу.
Вызваленне палітвязняў без палітычнай перамогі над рэжымам насамрэч няшмат мяняе, але паляпшае лёс людзей, якія знаходзяцца за кратамі. І гэта чарговы аспект: людзі, якія сядзяць, не былі гатовыя ахвяраваць гадамі жыцця, хоць ёсць і тыя, хто гатовы бескампрамісна весці барацьбу з рэжымам. З іншага боку ёсць маладыя людзі, маці... Калі ёсць магчымасць вызваліць прынамсі некаторых, то гэта была б вялікая справа.
Чарговы момант: Лукашэнка не збіраецца вызваляць усіх палітвязняў, а тым больш не Бабарыку, Ціханоўскага ці Статкевіча. У дачыненні да іх машына рэпрэсій будзе функцыянаваць да канца.
Чарговая пытанне: якім чынам вызваліць? На дадзены момант ніякіх эфектыўных магчымасцяў, нават гандлю, не існуе. Перш за ўсё таму, што Лукашэнка не хоча такім чынам гандлявацца. Ён паставіў ультыматыўныя ўмовы: прызнанне яго легітымным прэзідэнтам, зняцце санкцый, адмена падтрымкі апазіцыі. На такія ўмовы Захад не пагодзіцца.
Усё адбываецца ў моманце, калі ва Украіне гінуць сотні людзей. У параўнанні з Беларуссю трагедыя ва Украіне не такая брутальная і крывавая. Атрымліваецца тупіковая сітуацыя. Хоць яна не выключае кулуарных размоваў і дамоўленасцяў, напрыклад, змякчэння санкцый у дачыненні да нейкіх дзяржаўных прадпрыемстваў. На сённяшні момант у гэтым напрамку ніякіх крокаў не вядзецца.
Поўны каментар у далучаным гукавым файле.
слухайце аўдыё