У адным з апошніх інтэрв’ю Валеры Сахашчык, адказны за абарону ў пераходным кабінеце Святланы Ціханоўскай, сказаў, што ўлада ў Беларусі зменіцца на працягу прыкладна трох гадоў. Гэта заява чарговы раз аднавіла надзею і спадзяванні на перамены, у сацсетках пачалася інтэнсіўная дыскусія аб наступленні магчымых перамен.
Палітолаг Павал Усаў гаворыць, што ў цяперашняя сітуацыі ні грамадства, ні апазіцыя не маюць патэнцыялу, каб выклікаць перамены. Змена ўлады залежыць цяпер ад знешніх фактараў.
-Падзенне рэжыму Лукашэнкі залежыць ад некалькіх умоваў і шэрагу працэсаў, якія не звязаныя з нашымі пажаданнямі. Калі казаць пра ўнутраныя рэсурсы, то сілавы рэсурс моцна кансалідаваны. Сацыяльны рэсурс не знаходзіцца пад моцным уплывам апазіцыйных структур, каб яго скарыстаць. Ёсць два фактары, якія будуць уплываць на падзеі ў Беларусі, і яны ніяк не звязаныя з тым, што адбываецца ў самой Беларусі. Канешне, самы просты фактар, які можа змяніць лёс краіны, гэта смерць Лукашэнкі. Але гэта ніякім чынам не звязана з сістэмнымі працэсамі. Другі момант – гэта вайна ва Украіне. Параза Расіі і перамога Украіны створаць іншую геапалітычную абстаноўку, якая ўскладніць існаванне рэжыму Лукашэнкі. Але пры існаванне пуцінаўскай Расіі, нават пасля нейкага перамір’я з Украінай, гэта будзе азначаць, што Беларусь надалей будзе існаваць пад парасолем і ўплывам Расіі. Гэта будзе забяспечваць стабільнасць рэжыму. Ад гэтых двух фактараў – стабільнасць маскоўскага рэжыму і разгортванне падзеяў ва Украіне – будзе залежыць, як доўга праіснуе гэты рэжым.
Раскручваецца машына «завочных судоў». Гэта доказ усё большай дэградацыі рэжыму. Павал Усаў адзначае, што цяпер важным, ключавым механізмам палітычных рэпрэсій стаў ГУБАЗіК, які замяняе КДБ.
-Мянеецца механізм палітычнага кантролю і рэпрэсій. Калі раней уся сфера палітычнага апазіцыйнага жыцця была пад кантролем КДБ, то відавочна, што зараз роля і ўплыў КДБ радыкальна змяншаюцца. А яго функцыя пераходзіць у МУС і яе непасрэднай структуры ГУБАЗіКа.
Паводле палітолага, адбываецца рэканфігурацыя палітычнай сістэмы, дзе КДБ не будзе гуляць ключавой ролі, а нават можа быць расфармаванае.
ав