У апошнія дні Польшча жыла візітам прэзідэнт ЗША Джо Байдэна. Прыезд лідара наймацнейшай дзяржавы свету – гэта заўсёды падзея для кожнай краіны, у тым ліку, канешне, і для Польшчы. Сёння ў рубрыцы «Машына часу» раскажам пра візіты некаторых кіраўнікоў ЗША ў Польшчу на працягу гісторыі і іх значэнне, а таксама пра тое іх стаўленне да Польшчы.
Першым прэзідэнтам, які пазітыўна выказваўся пра Польшчу, быў першы кіраўнік ЗША Джордж Вашынгтон. Калі ў Польшчы прымалася Кастытуцыя 3 мая, праз два гады пасля амерыканскай, якая лічыцца першай у свеце, ён напісаў: «Польшча зрабіла вялікі крок у бок свабоды». У сваю чаргу падзел краіны паміж трыма імперыямі злачынствам назвалі прэзідэнты Джон Адамс і Томас Джэферсан, якія займалі пасаду прэзідэнта пасля Вашынгтона.
Portret Jerzego Waszyngtona autorstwa Gilberta Stuarta
Прэзідэнтура Томаса Вудра Вільсана, 28-га кіраўніка ЗША, выпала на час Першай сусветнай вайны, вынікам якой было тое, што Польшча зноўку стала незалежнай краінай. 8 студзеня 2018 года Вільсан прадставіў у Кангрэсе 14 пунктаў, у якіх гаварылася пра тое, што трэба зрабіць у міжнароднай палітыцы, каб зноўку не пачалася вялікая вайна. У 13 пункце гаварылася, што Польшча павінна быць незалежнай краінай з доступам да Балтыйскага мора. Дарэчы, Томас Вудра Вільсан утрымліваў кантакты з вядомым піяністам, а пазней прэм’ер-міністрам Польшчы Ігнацы Падэрэўскім, а таксама з адным з бацькоў польскай незалежнасці Раманам Дмоўскім. 22 студзеня 1919 года, праз два месяцы пасля таго, як Польшча стала незалежнай краінай, ЗША прызналі гэты факт і ўстанавілі дыпламатычныя адносіны.
Herbert Hoover - portret prezydencki z 1956 roku
Дарэчы, планавалася, што ў 1919 годзе Вільсан прыбудзе ў Польшчу з візітам, але яму гэтага зрабіць не дазволіў стан здароўя. Замест Вільсана Польшчу наведаў Губерт Гувер – старшыня Амерыканскай адміністрацыі па пытаннях дапамогі, будучы прэзідэнт (1929 – 1933 г.г.). У Еўропу, у тым ліку і ў Польшчу, ён прыехаў як эмісар амерыканскай гуманітарнай дапамогі для знішчанага вайной кантыненту, якая трапіла да 200 млн еўрапейцаў. За гэта ён атрымаў званне Ганаровага грамадзяніна Польшчы. Другі раз Гувер быў у Польшчы ў 1946 годзе у якасці прадстаўніка прэзідэнта Трумэна па пытаннях гуманітарнай дапамогі.
Oficjalny portret 37. prezydenta Stanów Zjednoczonych Richarda Nixona
На пачатку 1969 года прэзідэнцкае крэсла заняў Рычард Ніксан. У сваю чаргу ў 1970 годзе Польскую Народную Рэспубліку ўзначаліў Эдвард Герэк, які, у адрозненні ад свайго папярэдніка Уладзіслава Гамулкі, быў прагрэсіўным палітыкам, жыў працяглы час у Францыі, валодаў французскай мовай; і які вырашыў мадэрнізаваць польскую эканоміку. А паколькі ў Варшавы не было фінансавых сродкаў, то планавалася гэта зрабіць на кошт заходніх крэдытаў. У сувязі з гэтым адбыўся візіт Рычарда Ніксана ў Варшаву 31 мая – 1 чэрвеня 1972 года. Эфектам візіту сталі крэдыты, якія атрымала Польшча, і павелічэнне тавараабмену паміж краінамі.
Амерыканскім прэзідэнтам, які моцна заангажаваўся ў дэмакратычныя перамены ў Польшчы, быў Рональд Рэйган. Менавіта ў часы яго прэзідэнтуры адбываліся важныя падзеі ў ПНР накшталт перамоў уладаў з прафсаюзам «Салідарнасць» альбо ўвядзенне ваеннага становішча. Адміністрацыя Рэйгана ўсякім чынам падтрымлівала польскую апазіцыю, у тым ліку і фінансава. Таксама ЗША ўвялі эканамічны санкцыі пасля пачатку ваеннага становішча, якія былі цалкам адмененыя ў 1987 годзе.
Waszyngton, 1 września 1984. Prezydent Ronald Reagan w Gabinecie Owalnym w Białym Domu
Сапраўдным канцом палітыкі ізаляцыі ПНР стаў візіт наступніка Рэйгана, прэзідэнта ЗША Джорджа Буша-старэйшага ў ліпені 1989 годзе. «Польшча стварае сваю гісторыю (...). Мы падтрымліваем перамовы ўраду і апазіцыі», – сказаў Буш, звяртаючыся да тагачаснага старшыні Рады дзяржавы, генерала Войцеха Ярузэльскага. Тады ў Польшчы пачыналіся грамадска-палітычныя перамены.
А пазней былі іншыя, таксама важныя візіты прэзідэнтаў ЗША ў Польшчу. «Вітаю вас, чэхаў і венграў як будучых членаў НАТА і саюзнікаў ЗША», – сказаў Біл Клінтан на варшаўскай Замкавай плошчы ў 1997 годзе.
Польшчу таксама наведвалі Джордж Буш-малодшы, Барак Абама, Дональд Трамп і вось цяпер Джо Байдэн.
Прэзідэнцкі апартамент у гасцініцы Marriott, www.warsawmarriott.pl
Дарэчы, падчас знаходжання ў Варшаве ў 2014 годзе Барак Абама пражываў у той жа гасцініцы, што і Джо Байдэн. Гэта высотны гатэль амерыканскай сеткі Marriott. Якое ж было здзіўленне пастаяльцаў гасцініцы, якія прыйшлі ў трэнажорную залу, калі аказалася, што будуць займацца спортам разам з... Баракам Абамай! Амерыканскі прэзідэнт нібыта звычайны госць прыйшоў у трэнажорную залу заняцца спортам. У выпадку дыктатараў кшталту Лукашэнкі ці Пуціна гэта абсалютна немагчыма!
Валеры Саўко
слухайце аўдыёфайл