Беларуская Служба

Кітайскі лідар у Маскве, японскі кіраўнік– у Кіеве

22.03.2023 11:20
Як у Кітаі, так і ў Расіі прапаганда малюе візіт як гістарычны поспех, да якога прычыніўся Захад.
    ,  21.03.2023
Фуміа Кісіда і Уладзімір Зяленскі, Кіеў 21.03.2023EPA/SERGEY DOLZHENKO Dostawca: PAP/EPA.

Трохдзённы візіт Сі Цзіньпіна пачаўся ў панядзелак сустрэчай «з добрым прыяцелем» Уладзімірам Пуціным, якая доўжылася чатыры гадзіны. Учора ішлі размовы пра эканамічнае супрацоўніцтва і новыя дамовы. У сваю чаргу ўчора ў Кіeў (праз Польшчу) нечакана адправіўся прэм'ер-міністр Японіі Фуміа Кісіда, - піша выданне Gazeta Wyborcza.

Упершыню з канца Другой сусветнай вайны японскі кіраўнік ураду наведвае краіну, у якой ідзе вайна, падкрэсліваюць японскія СМІ.

Гэтыя паралельныя візіты Сі Цзіньпіна ў Маскву і Фуміа Кісіды ў Кіеў паказваюць на глыбокія падзелы ў Азіі па пытанні вайны ва Украіне, – адзначае CNN.

Як у Кітаі, так і ў Расіі прапаганда малюе візіт як гістарычны поспех, да якога прычыніўся Захад.

У сваю чаргу японскі прэмʼер-міністр перадаў у Кіеве Уладзіміру Зяленскаму сваю падтрымку і фінансавую дапамогу $7,5 млрд.

Зяленскі запрашаў Кісіду яшчэ ў студзені, але шмат часу было патрэбна на тое, каб японскі парламент даў згоду на гэтае падарожжа. У траўні Японія будзе гаспадаром саміту G7 у Хірасіме, які ў вялікай ступені будзе прысвечаны Украіне.

Захад абмяркоўвае, ці сённяшняя тэхналагічная і гандлёвая падтрымка Кітая для Расіі не ператворыцца ў пастаўкі зброі, у асноўным боепрыпасаў, якіх Расіі не хапае. Пакуль Кітай кажа: «не», а Пуцін заяўляе, што Расія адкрытая на перамовы.

яс