Беларуская Служба

Аглядальнік Зміцер Міцкевіч: Размяшчэнне ядзернай зброі РФ у Беларусі не мае вайсковага сэнсу. Гэта выключна палітычнае рашэнне

31.03.2023 12:09
«Зараз Захад імкнецца стварыць умовы, каб пуцінская Расія прайграла вайну менавіта такім чынам, без правакавання Масквы на ўжыванне ядзернай зброі».
Аўдыё
  • Аглядальнік Зміцер Міцкевіч: Размяшчэнне ядзернай зброі РФ у Беларусі не мае вайсковага сэнсу. Гэта выключна палітычнае рашэнне
Ілюстрацыя Фота: Hamara/Shutterstock

На беларускай зямлі ў першыню за трыццаць гадоў незалежнасці з’явіцца атамная зброя. Гэта адбываецца на загад з Масквы, што яскрава сведчыць пра так званую незалежнасць Беларусі ўвасобленай цяпер рэжымам Лукашэнкі.

З нагоды магчымага размяшчэння ў Беларусі расійскай ядзернай зброі, анансаванага Пуціным, а не Лукашэнкам, што само па сабе вельмі красамоўна, з просьбай пракаментаваць верагоднасць рэалізацыі гэтых планаў Беларуская служба звярнуўся да аглядальніка, рэдактара выдання Belarus Security Blog Змітра Міцкевіча:

-Гэта сапраўдныя планы, якія ўжо рэалізоўваюцца. Раней на высокім дзяржаўным узроўні заяўлялася, што будуць пераўсталёўваецца Су-25 для нясення ядзернай зброі. Дадаткова бачым, што ў Беларусі з’явіліся аператыўна-тактычныя ракетныя комплексы «Іскандэры», таксама здольныя несці ядзерныя зарады. Узмацнілася сталая небяспека для Украіны і краінаў Захаду.

Адначасова варта адзначыць, што з ваеннага пункту гледжання размяшчэнне ядзерная зброі ў Беларусі не мае вялікага сэнсу. У Расіі ёсць Калінінградская вобласць і Крым напханыя разнастайнай зброяй, у тым ліку, ядзернай, як кансервныя банкі тушонкай. Размяшчэнне ядзерная зброі ў Беларусі – гэта перад усім палітычны крок.

Рэдактар выдання Belarus Security Blog Зміцер Міцкевіч лічыць, што ядзерная зброя – гэта адзіны вайсковы аргумент, які дагэтуль Пуцін не выкарыстаў у вайне супраць Украіны, а гэта таксама ўплывае на пазіцыю Захаду, адносна падтрымкі Украіны:

-У Пуціна застаўся адзін не выкарыстаны на полі бою ва Украіне аргумент – ядзерная зброя. А цяперашняе заканадаўства РФ ужо можна падцягнуць пад яе выкарыстанне на ўкраінскім фронце. Расія будзе сягаць, прынамсі, па пагрозы ўжывання ядзернай зброі, а ці сапраўды гэта адбудзецца – залежыць шмат у чым ад таго з якой нагі ўстаў Пуцін.

Захад улічвае гэта, аказваючы падтрымку Украіне. Варта прыгадаць, як Германская Імперыя прайграла Першую сусветную вайну – яе тэрыторыя раскідвалася ад Гомля да Іль-дэ-Франс, ніводнага варожага салдата не было на нямецкай зямлі. Зараз Захад імкнецца стварыць ўмовы, каб Пуцінская Расія прайграла вайну менавіта такім чынам, без правакавання Масквы на ўжыванне ядзернай зброі (...).

Размову са Змітром Міцкевічам цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле!

эж

Польшча спакойна ставіцца да інфармацыі аб размяшчэнні расійскай ядзернай зброі ў Беларусі

28.03.2023 10:58
Па словах кіраўнік прэзідэнцкага Бюро па міжнароднай палітыцы, «мы не можам ігнараваць такую інфармацыю», але разам з саюзнікамі па NATO і Еўрасаюзе «мы павінны ставіцца да гэтага спакойна». 

Карбалевіч: Лабістам беларускага рэжыму будзе цяжка пасля з’яўлення на тэрыторыі расійскай ядзернай зброі

30.03.2023 10:06
Беларусь удала абыходзіла апошнія тры этапы санкцый супраць Расіі, хаця адзінства ў ЕС няма па гэтай тэме, напрыклад, Польшча настойвае, што рэжым Лукашэнкі мусіць быць пакараны нароўні з рэжымам Пуціна. Што будзе адбывацца пасля размяшчэння на тэрыторыі Беларусі адзернай зброі?