Беларуская Служба

Павал Усаў: Сустрэча з кіраўніком ДНР для Лукашэнкі - падвойнае прыніжэнне

19.04.2023 13:44
Прыезд кіраўніка ДНР Дзяніса Пушыліна ў Беларусь не першы, таму гэта не першае намаганне Масквы прымусіць Лукашэнку прызнаць Пушыліна як незалежнага кіраўніка.
Аўдыё
  • Павал Усаў: Сустрэча з кіраўніком ДНР для Лукашэнкі - падвойнае прыніжэнне
Павал Усаў.

Першы візіт адбыўся ўлетку, але сустрэчы з Лукашэнкам не адбылося.

Паводле Паўла Усава, цяперашняя сустрэча з Пушыліным – падвойнае прыніжэнне для Лукашэнкі.

-Пасля таго, як ДНР было прынята ў склад Расіі, візіт Пушыліна – гэта падвойнае прыніжэнне для Лукашэнкі. Па факце ён прызнае, што ДНР – гэта частка Расіі, а значыць частка Саюзнай дзяржавы. І такі другасны нікчэмны палітык сустракаецца з Лукашэнкам, які лічыць сябе ледзь не самым моцным палітыкам у рэгіёне. Гэта і прызнанне ДНР, і рэалізацыя волі Крамля. Я б параўнаў прыезд Пушыліна з рашэннем аб размяшчэнні ядзернай зброі ў Беларусі. Па факце гэта азначае ліквідацыю дзяржаўнай незалежнасці, перавядзенне Беларусі ў статус таго ж самага ДНР толькі з крыху большымі атрыбутамі дзяржаўнасці. Па сутнасці, гэта тое, што можна назваць разбурэннем суб’ектнасці нават унутры, бо Лукашэнка сустракаецца з тэрарыстамі, з праектам Масквы. Відавочна, Лукашэнка не мог адмовіцца ад гэтай сустрэчы. Ён намагаўся зрабіць уражанне задаволенага, але насамрэч гэта палітычны сорам для краіны. Па выніку гэта прывядзе да разарвання палітычных адносін Украіны і Беларусі. Адкліканне амбасадара можа азначаць замарозку дыпламатычных адносін. У выніку мы назіраем працяг дэканструкцыі беларускай дзяржавы.

Поўны каментар - у далучаным гукавым файле.

слухайце аўдыё


Больш на гэтую тэму: Палітычнае люстэрка

Павал Усаў: Прызнанне Беларусі акупаванай дзяржавай, не здымае адказнасці з Лукашэнкі

12.04.2023 15:26
У Вярхоўнай радзе Украіны прагучала прапанова, прызнаць Беларусь акупаванай тэрыторыяй.