Беларуская Служба

Польшча будзе ліквідоўваць пагрозы энергетычнай інфраструктуры ў Балтыйскім моры

31.05.2023 15:32
Міністр нацыянальнай абароны, які выступіў з гэтай ініцыятывай, зможа выдаваць загады аб патапленні варожага карабля, плывучага аб'екта або збіцця беспілотніка, калі гэта пагражае крытычнай інфраструктуры ў Балтыйскім моры.
  ()
Балтыйскае мора (ілюстрацыя)Shutterstock

Сейм прыняў змены ў законе, якія дазваляюць палякам страляць па аб’ектах, якія пагражаюць важнай энергетычнай інфраструктуры ў Балтыйскім моры, піша партал biznesalert.pl.

Папраўка да Закона аб ахове суднаходства і марскіх партоў прадугледжвае, што міністр нацыянальнай абароны, які выступіў з гэтай ініцыятывай, зможа выдаваць загады аб патапленні варожага карабля, плывучага аб'екта або збіцця беспілотніка, калі гэта пагражае крытычнай інфраструктуры ў Балтыйскім моры. У законапраекце названы газаправод Baltic Pipe, але норма распаўсюджваецца і на іншыя важныя элементы энергетычнай інфраструктуры: газавы тэрмінал, нафтавы тэрмінал і АЭС, якая будзе пабудавана на ўзбярэжжы.

У крайнім выпадку, Міністэрства нацыянальнай абароны Польшчы зможа даць згоду на збіццё абʼекта. Палякі таксама змогуць праводзіць антытэрарыстычныя аперацыі на ўсёй марской тэрыторыі, якая ім належыць. Памежная варта будзе мець пастаянную базу ў порце Свінауйсце, дзе знаходзіцца тэрмінал ЗПГ.

Дыверсія на газаправодах Nord Stream пасля ўварвання Расіі ва Украіну і шэраг інцыдэнтаў, якія рушылі за ім, падштурхнулі ЕЗ і НАТА да ўзмацнення аховы крытычнай інфраструктуры.

эж