Беларуская Служба

Французскі гісторык: у Польшчы яшчэ ёсць шанец, для нас ужо позна

07.07.2023 11:32
Чаму Францыя не можа мець эфектыўнай іміграцыйнай палітыкі пракаментаваў французскі гісторык П’ер Вермерэн.
    200  ,
Прэзідэнт Францыі Макрон прыняў 200 мэраў гарадоў, пацярпелых ад беспарадкаўEPA/YOAN VALAT Dostawca: PAP/EPA.

«Польшча знаходзіцца ў пачатку працэсу прыёму імігрантаў, у яе ёсць шанец разумна распрацаваць гэтую палітыку – даць адукацыю дзецям імігрантаў, запатрабаваць вывучэння польскай мовы», – сказаў Польскаму агенцтву друку PAP французскі гісторык П’ер Вермерэн. Ён лічыць, што ў Францыі для гэтага ўжо позна. Ён падкрэслівае, што сённяшнія праблемы французскіх прыгарадаў, якія праяўляюцца ў апошняй хвалі гвалтоўных беспарадкаў, нарастаюць дзесяцігоддзямі і датычацца перш за ўсё дзяцей і ўнукаў імігрантаў – маладых людзей без працы і перспектыў, якія не адчуваюць сябе французамі, але і не належаць да культуры сваіх продкаў.

Менталітэт і культура працы ў краіне паходжання

Яшчэ адна праблема – менталітэт і культура працы ў краіне паходжання. Часта гэтыя працэсы займаюць 60, 50, 40 гадоў. Такім чынам, для Францыі занадта позна ствараць эфектыўную міграцыйную палітыку, пракаментаваў Вермерэн у інтэрв'ю PAP.

Ён адзначае, што насельніцтва Францыі пастаянна мяняецца, паколькі міграцыя працягвае павялічвацца і падкрэслівае, што ў той час як дзеці мігрантаў Магрыба, былых французскіх калоній, часта дрэнна адукаваныя і не маюць кваліфікацыі, каб атрымаць добрую працу, а напрыклад, дзеці азіяцкіх мігрантаў, як правіла, добра вучацца, асімілююцца і маюць добрую працу.

«У Францыі ў нас каля 1,5 мільёна чалавек азіяцкага паходжання, і з імі няма ніякіх праблем», – падкрэслівае Вермерэн.

Чаму Францыя не можа мець эфектыўнай іміграцыйнай палітыкі

Гісторык тлумачыць, што, па-першае, іміграцыя пастаянна расце, у тым ліку іміграцыя непаўналетніх з Афрыкі, на якую скідаюцца цэлыя семʼі і вёскі. Па законе Францыя павінна забяспечыць іх жыллём і абслугоўваннем, што каштуе каля 50 тысяч еўра на чалавека ў год без уліку выдаткаў на здароўе. «За гэтую суму мы маглі б навучыць 24-50 студэнтаў у Дакары», аналізуе даследчык.

Эканамічная падаплёка масавых беспарадкаў

Вермерэн таксама паказвае на эканамічную падаплёку цяперашніх беспарадкаў. «Французы даўно не ствараюць шмат працоўных месцаў, але мы вырабляем спажыўцоў, якія патрабуюць доступу да брэндавай вопраткі, смартфонаў, сацыяльнага жылля, ільгот».

Французская дзяржава дае грошы на мігрантаў, на ўскраіны гарадоў, на сацыяльныя пытанні з чаканнем, што гэта вырашыць праблему. «Зразумела, гэта не вырашае ніякіх праблем, міграцыя павялічваецца а шанцы на працу ў гэтых людзей адсутнічаюць», – кажа Польскаму агенцтву друку PAP французскі гісторык П’ер Вермерэн.

яс