Беларуская Служба

Нямецкія ўлады выступаюць супраць стварэння камісіі па вывучэнні расійскага ўплыву на Польшчу

13.07.2023 15:51
Немцы падтрымліваюць пазіцыю Еўракамісіі.
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjneTobias G. Sommer/Shutterstock

У Польшчы перад выбарамі ідзе жорсткая барацьба за галасы, партыі стараюцца знайсці кампрамат на канкурэнтаў. Кіроўная групоўка плануе паклікаць камісію па расследаванні расійскіх уплываў у Польшчы.

Выданне Niezalezna.pl паведамляе, што нямецкі пасол у Польшчы Томас Бэгер (Thomas Bagger) заявіў, што будучыя выбары ў Польшчы важныя для Еўропы», а нямецкія ўлады выступаюць супраць стварэння камісіі па вывучэнні расійскага ўплыву на ўнутраную бяспеку Польшчы ў 2007-2022 гадах. Пасол заявіў, што немцы падтрымліваюць пазіцыю Еўракамісіі, якая вельмі занепакоеная прававой ініцыятывай, якую ў Польшчы назвалі ўжо Lex Tusk (Дональд Туск – лідар найбуйнейшай апазіцыйнай групоўкі, былы прэм’ер-міністр краіны – рэд).

31 траўня ўступіў у сілу закон аб стварэнні камісіі па вывучэнні расійскага ўплыву, які прэзідэнт падпісаў некалькімі днямі раней, абвясціўшы пры гэтым, што падасць запыт у Канстытуцыйны суд. 2 чэрвеня Анджэй Дуда ўнёс у Сейм праект паправак да гэтага акта, які быў прыняты Палатай у сярэдзіне чэрвеня. Зараз папраўка знаходзіцца на разглядзе ў парламенце.

нг