Беларуская Служба

Расійскі акцыянер буйной польскай хімічнай кампаніі Grupa Azoty хоча падаць у суд на польскі ўрад

14.07.2023 09:12
ПАО «Акрон» лічыць, што рашэнне польскага ўрада аб прызначэнні часовага адміністратара маёмасці расійскага алігарха Вячаслава Кантара з'яўляецца «грубым парушэннем».
Acron uważa za bezprawne decyzje polskiego rządu w sprawie wywłaszczenia
Acron uważa za "bezprawne decyzje" polskiego rządu w sprawie wywłaszczeniaTwitter/Grupa Azoty

ПАО «Акрон» расійскі акцыянер кампаніі Grupa Azoty абвясціў, што будзе абскарджваць рашэнне польскага ўрада аб пазбаўленні расійскага алігарха акцый, паведамляе Next.gazeta.pl

ПАО «Акрон» лічыць, што рашэнне польскага ўрада аб прызначэнні часовага адміністратара маёмасці расійскага алігарха Вячаслава Кантара з'яўляецца «грубым парушэннем уладамі Польшчы міжнароднага права і ўнутранага заканадаўства». Група «Акрон» патлумачыла, што з 2012 года па сённяшні дзень «актыўна не ўдзельнічала ў кіраванні кампаніяй, захоўваючы за сабой ролю партфельнага інвестара».

Урад пазбаўляе расiйскага алігарха долі ў Grupa Azoty

Міністэрства развіцця і тэхналогіі паведаміла на пачатку тыдня, што прызначыла часовага прымусовага ўпраўляючага маёмасцю Вячаслава Кантара. Гэта каля 20 працэнтаў акцый Grupa Azoty. Цяпер Польшча шукае «партнёра», які набудзе акцыі, якія дагэтуль належалі расійскаму алігарху.

Вячаслаў Кантар трапіў пад санкцыі ЕС у сакавіку 2022 года, аднак абмежаванні не закранулі саму яго кампанію. Расійскі алігарх уваходзіць у топ-100 найбагацейшых людзей свету – са станам, ацэненым Forbes у 5,3 млрд долараў. Кантар вядомы сваім уплывам у расійскім прамысловым і фінансавым сектарах. Бізнесовец таксама зʼяўляецца адным з самых уплывовых людзей у Расіі.

яс