Беларуская Служба

Беларусь вітае групу Вагнера і пераследуе палякаў

17.07.2023 12:01
Службы Лукашэнкі сочаць за ўладальнікамі Карты паляка і пагражаюць апазіцыянерам пазбаўленнем грамадзянства.
Узор Карты палякаCouncil of Ministers of the Republic of Poland - Kancelaria Prezesa Rady Ministrów - Domena publiczna

Найміты з групы Вагнера пачалі пераязджаць у Беларусь. Прынамсі 60 розных тыпаў тэхнікі перасеклі белрускую мяжу з Расіі, паведамляе Rzeczpospolita. Кіраўнік расійскіх наймітаў асабіста наведаў сваю новую базу. Як паведамляе незалежны сайт «Беларускі гаюн», Прыгожын прыватным самалётам лётае паміж Мінскам і Санкт-Пецярбургам.

У Міністэрстве абароны Беларусі паведамілі, што сумесна з кіраўніцтвам групы Вагнера была распрацаваная «дарожная карта» на бліжэйшы час, паводле якой, між іншым, вагнераўцы павінны перадаць свой вопыт беларускім узброеным сілам. Дарэчы, гэта ўжо адбываецца. Паводле беларускіх дзяржаўных СМІ, ля Асіповічаў вагнераўскія інструктары вучылі беларускіх вайскоўцаў тэрытарыяльнай абароны «стральбе і перасоўванню на полі бою».

Беларускі рэжым, які вітае расійскіх наймітаў, адначасова не спыняе рэпрэсій і пераследу «нелаяльных» грамадзян. Беларускія незалежны СМІ папярэджваюць, што барацьба з уладальнікамі Карты паляка становіцца сістэмнай з’явай у Беларусі. Службы ціснуць на ўсіх, хто мае дакумент, які пацвярджае польскую нацыянальнасць і займае нават самую нізкую кіраўнічую пасаду ў дзяржсектары. Людзей выклікаць на «размову» нават за тое, што Карту паляка маюць іхныя сваякі; тэлефануюць людзям, якія пакуль не маюць гэтага дакумента, але плануюць падаць заяву на яго атрыманне ў адно з польскіх консульстваў у Беларусі. Каментатары задумоўваюца адкуль наогул у беларускіх службаў такія веды?Надоечы беларускія праваабаронцы паведамлялі пра допыты ўладальнікаў Карты паляка на мяжы, дзе беларускі КДБ прымушае людзей адмовіцца ад дакумента і пагражае арыштамі.

Рэжым не спыняе таксама пераследу сваіх апанентаў. Нядаўна ў Беларусі ўступіў у сілу закон, які дазваляе пазбавіць грамадзянства чалавека, які выехаў за мяжу і быў завочна асуджаны ў краіне. У першую чаргу ўлады ў Мінску могуць забраць пашпарт у пражываючай у Літве лідаркі дэмакратычнай Беларусі Святланы Ціханоўскай, завочна асуджанай на 15 гадоў калоніі, а таксама ў былога дыпламата і міністра культуры Паўла Латушкі, якога асудзілі на 18 гадоў турмы, паведамляе Rzeczpospolita.

аз

Ад беларусаў патрабуюць данесці на саміх сябе за від на жыхарства ў іншай краіне

10.07.2023 14:15
Чыноўнікі не выключаюць увядзення санкцый за ігнараванне новых нормаў.