Тайбей пераканала тое, як добра гэтыя камплекты працуюць ва Украіне, заявіў міністр абароны Тайваня Чыу Куо Чэн, піша штодзёнка «Rzeczpospolita».
Кітай лічыць Тайвань мяцежнай правінцыяй і неад'емнай часткай Паднябеснай. Пекін ніколі не адмаўляўся ад сілы як сродку аднаўлення суверэнітэту над востравам.
У апошнія тры гады ціск Кітая на Тайвань узмацняецца як з пункту гледжання палітычнага, так і ваеннага (частыя вучэнні ў раёне вострава, пралёты кітайскіх баявых самалётаў паблізу паветранай прасторы Тайваня, з'яўленне кітайскага авіяносца ў Тайваньскім праліве). Пекін хацеў бы прымусіць улады Тайбэя прызнаць суверэнітэт Кітая над востравам, і ў адказ Тайвань пашырае свой абаронны патэнцыял, каб стрымаць кітайцаў ад спробы ўварвання на востраў.
ЗША паставілі ва Украіну камплекты NASAMS. Амерыканскія афіцыйныя асобы кажуць, што NASAMS на 100 працэнтаў эфектыўны пры перахопе расійскіх ракет. Камплект NASAMS распрацаваны амерыканскай кампаніяй Raytheon Technologies і нарвежскай кампаніяй Kongsberg Gruppen. NASAMS выкарыстоўваюцца для барацьбы з ракетамі малой і сярэдняй далёкасці, а таксама беспілотнікамі і самалётамі.
Міністр абароны Тайваня Чыу Куо Чэн падчас пасяджэння парламента Тайваня, адказаў на пытанне аб закупцы камплектаў NASAMS, сказаў, што «безумоўна» ёсць прапанова аб іх набыцці.
«Мы ўбачылі ў расійска-ўкраінскай вайне, што гэтая зброя працуе, безумоўна, добра», — дадаў ён.
Тым не менш, Тайвань пакуль не атрымаў ад ЗША пацвярджэння таго, што краіна будзе гатовая прадаваць наборы NASAMS Тайваню. ЗША, хоць і не падтрымліваюць афіцыйных дыпламатычных адносін з Тайванем, з'яўляюцца асноўным пастаўшчыком сучаснага ўзбраення для тайваньскай арміі.
юл