Улады пачалі чыстку сярод «урапатрыётаў», якія патрабуюць больш жорсткай і эфектыўнай вайны з Украінай, а таксама бязлітасна крытыкуюць Уладзіміра Пуціна, піша Rzeczpospolita.
«23 гады на чале краіны стаяла пасрэднасць, якая здолела перавярнуць свядомасць значнай часткі насельніцтва. Але наступных шасці гадоў улады, гэтай баязлівай пасрэднасці краіна не вытрымае», – напісаў у інтэрнэце Ігар Гіркін пра Уладзіміра Пуціна.
Цяпер, верагодна, па замове Пуціна, Гіркін (публічна выкарыстоўвае псеўданім Стралкоў) арыштаваны. Фармальна – за «дыскрэдытацыю арміі».
Паводле звестак расійскіх СМІ, Гіркіна абвінавацілі ў падбухторванні да экстрэмізму. Гэта ваенны злачынец, асуджаны Гаагскім трыбуналам да пажыццёвага зняволення.
Вайна ўсё яшчэ працягваецца, і Гіркін без лішніх слоў раскрытыкаваў расійскае кіраўніцтва за памылковасць і нерашучасць у яе вядзенні. «Украіна не мае права на існаванне», – паўтарыў ён. Увесну ён пачаў аб'ядноўваць вакол сябе імперыялістаў-аднадумцаў і заснаваў Клуб разʼюшаных патрыётаў, які ў асноўным складаецца з былых афіцэраў спецслужбаў.
«Раптам новая бітва разгарэлася на крайне правым флангу (палітычнага спектру). Цяпер самі ўлады калектыўна залічваюцца да замежных агентаў, да пятай калоны, выстаўляюцца патрабаванні ўсеагульнай мабілізацыі. Калі так пойдзе далей, (Крамлю) давядзецца прымаць нейкія рашэнні, каб справіцца з гэтым рухам», – папярэджваў у красавіку расійскі палітолаг з Лондана Уладзімір Пастухоў, словы якога нагадвае Rzeczpospolita.
Сітуацыя пасля бунту Прыгожына, і перш за ўсё пасля пачатку падрыхтоўкі да прэзідэнцкіх выбараў наступнага года (на якіх, паводле Крамля, выйграе Пуцін з падтрымкай 80 і больш працэнтаў), азначала, што ўлады фактычна пачалі ліквідаваць гэтую апазіцыю. Першым пайшоў паплечнік Гіркіна, былы палкоўнік вайсковай выведкі ГРУ Уладзімір Квачкоў. Яго, як і Гіркіна, абвінавацілі ў «дыскрэдытацыі арміі».
ав