Беларуская Служба

Rzeczpospolita: Ніхто не ведае, як зрынуць дыктатара. Дэбаты беларускай апазіцыі ў Варшаве

07.08.2023 14:20
Прадстаўнік Беларускага палка Каліноўскага, які ваюе за Украіну і які ўдзельнічаў у канферэнцыі, пераковнаў прысутных у неабходнасці стварэння адзінага руху, які б аб'яднаў бы ўсе апазіцыйныя сілы вакол беларускіх добраахвотнікаў.
Ілюстрацыйны здымак Y:Likhtarovich

У нядзелю ў адным з гатэляў варшаўскага раёну Влохы сабраліся прадстаўнікі ўсіх асноўных апазіцыйных сілаў Беларусі на чале са Святланай Ціханоўскай, піша польская газета Rzeczposlpolita.

З нагоды надыходзячай трэцяй гадавіны сфальсіфікаваных Аляксандрам Лукашэнкам прэзідэнцкіх выбараў (9 жніўня 2020 г.) яго апаненты ў Варшаве вырашылі падвесці вынікі трох гадоў сваёй дзейнасці і паразмаўляць пра будучыню краіны і звяржэнне ўлады дыктатара.

Падчас выступу лідарка вольнай Беларусі Святлана Ціханоўская звярнулася да суайчыннікаў з заклікам «не губляць веру» у дэмакратычныя змены і «не здавацца». Яна казала, між іншым пра расійскую агрэсію ва Украіне, падчас якой Пуціну дапамагае беларускі дыктатар, казала таксама пра палітвязняў, сярод якіх яе муж Сяргей Ціханоўскі, асуджаны на 18 гадоў лагераў.

Сярод удзельнікаў канферэнцыі няма згоды наконт таго, як зрынуць рэжым Лукашэнкі. Прадстаўнік Беларускага палка Каліноўскага, які ваюе за Украіну і які ўдзельнічаў у канферэнцыі, пераковнаў прысутных у неабходнасці стварэння адзінага руху, які б аб'яднаў бы ўсе апазіцыйныя сілы вакол беларускіх добраахвотнікаў. Ён казаў пра «сістэмны крызіс» у адносінах паміж палком Каліноўскага і беларускім эміграцыйным урадам, заклікаўшы да «сапраўднага саюзу».

эж

У Варшаве адбыўся адкрыты дыялог дэмакратычных сілаў Беларусі

07.08.2023 12:45
У польскай сталіцы прайшла канферэнцыя «Новая Беларусь 2023», каб абмеркаваць вынікі дзеянняў дэмсіл за прайшоўшы год.