Беларуская Служба

СМІ: Беларусь у кроку ад правакацыі на польскай мяжы

10.08.2023 11:10
На думку былога кіраўніка Бюро нацыянальнай бяспекі Польшчы генерала Станіслава Казея, цяпер трэба  дзейнічаць жорстка. 
    ()
Польская мяжа з Беларуссю (ілюстрацыя)Фота: TT/Straż Graniczna

Войска Беларусі набліжаецца да польскай мяжы і анансуе маштабныя вучэнні беспілотнікаў. Беспілотнікі будуць дзейнічаць, у тым ліку, у ваколіцах Гродна, усяго ў 25 км ад польскай мяжы, піша польскі газета Fakt.

Эксперты ўжо перасцерагаюць вайскоўцаў ад чарговай правакацыі. На гэты раз у іх ёсць канкрэтныя парады для арміі. «Калі гэта беспілотны апарат, яго можна збіць без аніякіх пытанняў», – распавядае выданню Fakt былы камандуючы Сухапутнымі войскамі Польшчы генерал Вальдэмар Скшыпчак.

«Паколькі беларусы заявілі, што ў іх такія вучэнні, трэба ўлічваць, што беспілотнікі могуць «па памылцы» заляцець у нашу паветраную прастору», – кажа генерал Вальдэмар Скшыпчак.

Адстаўны вайсковы нагадвае, што тыдзень таму Беларусь таксама паведамляла пра вучэнні, а эфект ад падрыхтоўкі польскага боку быў красамоўны: два беларускія верталёты 10 хвілін беспакарана лёталі ў польскім небе.

На думку былога кіраўніка Бюро нацыянальнай бяспекі Польшчы генерала Станіслава Казея, цяпер трэба  дзейнічаць жорстка. Генерал Станіслаў Козей падкрэслівае, што польская армія не можа дазволіць сабе чарговы іміджавы правал і каб пазбегнуць канфузу, рэкамендуе дзейнічаць рашуча.

«Вядома, мы павінны збіваць такія мэты. Да беспілотных лятальных апаратаў ставяцца як да ракеты, і калі яна трапляе ў нашу паветраную прастору, яе трэба альбо перахапіць, альбо збіць. Калі б дроны пачалі лётаць, а мы нічога не рабілі, гэта, напэўна, была б страшэнная ганьба. Я думаю, што гэтым разам войска павядзе сябе належным чынам»,  – выказаўся генерал Станіслаў Козей на старонках выдання Fakt.

эж

Эксперт пра правакацыю над Белавежай: Калі б верталёты збілі – не было бы нічога, апроч ляманту ў Мінску

09.08.2023 17:02
Стрыманая рэакцыя НАТА робіць магчымасць узброеных правакацый, напрыклад, у тым жа Сувальскім усё больш верагоднай, – перакананы беларускі журналіст, эксперт Belarus Security Blog Зміцер Міцкевіч.

Польшча павялічвае колькасць жаўнераў на польска-беларускай мяжы да 10 тысяч

10.08.2023 10:15
Кіраўнік Мінабароны паведаміў, што разглядаецца сцэнар поўнага закрыцця мяжы з Беларуссю.