Галоўнае ўпраўленне разведкі Мінабароны Украіны надоечы паведаміла, чым займаюцца баевікі т. з. ПВК «Вагнера» і Яўген Прыгожын у Беларусі.
Паводле звестак ГУР Украіны, яны вярнуліся да сваіх «бізнес-праектаў», якімі займаліся да вайны ва Украіне. Паводле ўкраіснкіх разведчыкаў, вагенраўцы – гэта не ідэалагічная структура : «Там галоўны інтарэс – меркантыльны».
Адметна, што на пачатку жніўня ў Беларусі зарэгістравалі ТАА «Група Вагнер». Асноўным відам дзейнасці ў дзяржрэгістры Беларусі называецца аказанне «адукацыйных паслуг». Сярод інакшага запыталіся ў беларускага журналіста, аналітыка выдання Belarus Security Blog Змітра Міцкевіча чаго вартыя для УС Беларусі курсы паляпшэння кваліфікацыі ад ваенных злачынцаў.
Тым часам прысутнасць «вагнераўцаў» у Беларусі стала намацальным фактарам у рэгіянальная бяспецы. Варшава, Вільня і Рыга ўжо ажыццяўляюць захады па ўмацаванні сваіх межаў. Далей за ўсіх у гэтым Плане зайшла Польшча, узмацніўшы сваю мяжу некалькімі тысячамі жаўнераў. Так, кіраўнік прэзідэнцкага Дэпартамента міжнароднай палітыкі Марцін Пшыдач лічыць, што пагроза з боку Беларусі расце.
Пацікаваліся ў нашага суразмоўцы Змітра Міцкевіча на колькі рэальна пагроза вагнераўцаў для Польшчы, Літвы і Латвія, якія з’яўляюцца сябрамі Паўночнаатлантычнага альянсу:
-Крэмль пужае Польшчу вагнэраўцамі з мэтай стварэння ціску напярэдадні парламенцкіх выбараў. Расіяне хочуць паставіць пытанне мірнага пагаднення паміж Украінай і Расіяй на парадак дня ў Польшчы. Праводзіцца інфармацыйна-псіхалагчіная аперацыя дзеля запужвання польскага грамадства. Адмыслова ствараецца вобраз 10 тыс. галаварэзаў, гатовых у любы момант перайсці мяжу і зрабіць усё што заўгодна. Аднак гэты вобраз не адпавядае рэчаіснасці і гэта было бачна нават па тых матэрыялах, якое распаўсюджвала Мінаброны Беларусі аб так званых курсах паляпшэння кваліфікацыі для ваеннаслужачых УС Беларусі. Гэта зборышча крымінальнікаў з сумнеўным баявым вопытам. (...)
Калі вагнэраўцы ў Беларусі – гэта ў пэўным сэнсе перабольшаная пагроза, якая сапраўдная місія расійскіх ваенных злачынцаў у Беларусі?
- Зараз ствараецца танны інфармацыйны шум з боку Расіі, «танныя панты» – калі казаць на мове зразумелай для ўладароў Крамля. Расія заўжды вяла сваю палітыку па такім прынцыпе. Але гэта не выключае парацягу эскалацыі пра рознага чыну правакацый з боку Расіі. Яна іх і загубіць.
Іх жаданне зайсці далей, праверыць чырвоныя лінія падсцёбвае рэакцыю на захадзе, дзе палітыкі жывуць выбарчымі цыкламі. А выбарцы непакояцца за сваю бяспеку, адпаведна, палітыкі будуць рэагаваць. І калі гэты моцны дэмакратычны механізм раскруціцца напоўніцу і краінах НАТА, у тым у Польшчы, Літве і Латвіі ды не толькі, прыйдуць да высновы аб неабходнасці станоўчай рэакцыі на правакацыі і Расія дорага за гэта заплаціць (...).
Слухайце аўдыё!
эж