Беларуская Служба

Польскі міністр у інтэрв'ю нямецкаму выданню: Вагнераўцы ў Беларусі з'яўляецца чарговым крокам эскалацыі

15.08.2023 17:11
У сярэдзіне ліпеня ў Беларусь прыбылі некалькі тысяч жаўнераў кампаніі.
 .
Ілюстрацыйны здымак.Фота: 2s3m akatsiya, CC BY-SA 4.0, via Wikimedia Commons

Перакідванне падраздзяленняў «Групы Вагнера» на тэрыторыю Беларусі з'яўляецца чарговым крокам эскалацыі, павялічваючы пагрозу для Польшчы і ўсяго рэгіёну, ацэньвае намеснік кіраўніка польскага МЗС Аркадыюш Мулярчык. На старонках нямецкага выдання Bild палітык спрабуе выпрацаваць адзіны падыход НАТА да гэтай арганізацыі і даць ёй сігнал, што за «пунктам аб узаемадапамозе» хаваюцца канкрэтныя дзеянні.

Аркадыюш Мулярчык адзначыў, што прысутнасць вагнераўцаў у Беларусі – «чарговая пятля» на спіралі эскалацыі. Паводле яго слоў, іх могуць выкарыстоўваць у памежных правакацыях супраць усходніх краін НАТА.

«Напад Расіі на Украіну і наступныя рухі Масквы і Мінска па лесвіцы эскалацыі патрабуюць выразнага сігналу аб тым, што любое парушэнне тэрытарыяльнай цэласнасці выкліча моцную рэакцыю ўсіх саюзных краін», – падкрэсліў міністр, дадаўшы, што пагроза ўзмацняецца праз штучна створаны міграцыйны крызіс.

Газета Bild таксама піша пра трывожную сітуацыю на Сувальскім перашыйку, дзе «Група Вагнера» можа рыхтаваць чарговыя гібрыдныя напады на польскую мяжу.

Адным з вынікаў мяцяжу Яўгена Прыгожына стаў увод у Беларусь расійскіх наймітаў. У сярэдзіне ліпеня ў Беларусь прыбылі некалькі тысяч жаўнераў кампаніі, якія афіцыйна «трэніравалі» беларускае войска.

IAR/нг