Беларуская Служба

Палітолаг Каміль Клысіньскі: Расія – вызначальны фактар палітыкі беларускіх уладаў, яна ўзмацняе антыпольскія настроі

28.09.2023 14:48
Адносіны Беларусі і Польшчы цяпер варта разглядаць у двух плоскасцях – Беларусь як дзяржава, і Беларусь як дэмакратычная супольнасць. Адпаведна палітыка да гэтых двух суб’ектаў таксама адрозніваецца.
Аўдыё
  • «Вялікі брат» як саюзнік заўсёды быў важным для Беларусі, у тым ліку і ў стасунках з Польшчай.

Віктар Шадурскі, доктар гістарычных навук, прафесар, які раней быў дэканам факультэту міжнародных адносін БДУ, гаворыць, што дэмакратычная супольнасць у выгнанні дабілася прызнання сваёй суб’ектнасці, што пацвярджае, у прыватнасці, прызначэнне экс-амбасадара Артура Міхальскага на пасаду спецпрадстаўніка МЗС Польшчы па сувязях з дэмсіламі Беларусі.

Польшча шмат зрабіла для беларусаў у плане мабільнасці, легалізацыі на тэрыторыі ЕС пасля падзей 2020 года. Безумоўна, яна атрымала і свае выгоды, у прыватнасці, прыцягнула на рынак высокакваліфікаваных спецыялістаў, запусціўшы тую ж праграму Poland.Business Harbour.

Павел Слюнкін, прадстаўнік Еўрапейскай Рады па міжнародных адносінах, экс-супрацоўнік МЗС Беларусі адзначыў аб’ём дапамогі беларускім прадэмакратычным сілам з боку Польшчы:

«Я не думаю, што гэта толькі беларусам патрэбна, мяркую, і палякам таксама, гэта іх інвестыцыя ў будучыню, у бяспеку сваіх межаў. Я б сказаў, што гэта венчурная інвестыцыя, бо далёка не факт, што яна прывядзе да вялікіх пераменаў у бліжэйшы час. Але ў гэтым сэнсе Польшча грае выключную ролю. Мы аналізуем стаўленне Польшчы і Літвы да Беларусі, яны былі цэнтрамі падтрымкі ў 2020-ым годзе, і відавочна, што зараз гэтая тэндэнцыя ідзе ў Літве ў адваротны бок. Калі я сустракаюся з еўрапейскім палітыкамі і яны пытаюцца, што можна зрабіць, я кажу, што зрабіце хаця б столькі, як Польшча».

Павел Слюнкін мяркуе, што адносіны паміж прадэмакратычнай Беларуссю і Польшчай аднойчы могуць стаць больш прахалоднымі, але цяпер ёсць магчымасць і рэсурс, каб умацаваць сваю супольнасць:

«Дэмакратычнай Беларусі супрацьстаіць не толькі Лукашэнка, але цэлы інстытут улады – тысячы людзей, і змагацца з ім складана. Пазітыў, які я бачу, заключаецца ў тым, што дзяржаўныя інстытуцыі рэжыму будуць стамляцца ад пастаяннага напружвання. Беларуская Беларусь мае магчымасць захаваць сябе, і цэнтрам яе захавання і, спадзяюся, адраджэння, будзе Варшава. Гэта вялікі ўнёсак у міжнароднае паразуменне, думаю, у падручнікі гісторыі Польшча ўвойдзе як краіна, якая дапамагла нашай мары адбыцца».

Эксперт Цэнтру ўсходніх даследаванняў Каміль Клысіньскі, тлумачыць, што актыўная антыпольская палітыка цяпер абумоўленая не толькі асобаю Лукашэнкі, але і зацікаўленасцю ў такім вектары паводзінаў Расіі.

«Лукашэнка – палонафоб, мае на гэтую тэму свае навязлівыя ідэі, з’яўляецца глыбока савецкім чалавека паводле ментальнасці. Ён мае савецкую адукацыю з кампанентаю вялікай Расіі, вялікарускасці і разам з тым антыпольскасці, ён гэтым напоўнены. Журналіст Анджэй Пачобут, які несправядліва быў затрыманы, асуджаны і цяпер знаходзіцца ў калоніі, акурат пра гэта пісаў у сваім апошнім артыкуле ў Gazeta Wyborcza, што Лукашэнка палонафоб і Польшча не мусіць з ім мець справаў, — нагадвае Каміль Клысіньскі. —

Пяройдзем да другога аспекту – Расіі. «Вялікі брат» як саюзнік заўсёды быў важным для Беларусі, і ў стасунках з Польшчай таксама. Але пасля 2020 года, калі значэнне Расіі ўзрасло беспрэцэдэнтна, цяпер гэта не істотны чыннік, а адзіны вызначаючы фактар, які ўплывае на палітыку беларускіх уладаў і яшчэ больш узмацняе антыпольскія настроі. І недэмакратычны рэжым, які цяпер эвалюцыянуе ад аўтарытарызму да таталітарызму, патрабуе знешняга ворага. Польшча з наборам гістарычных стэрэатыпаў, якія ёсць часткова праўдзівыя, і часткова не, але гэта асобная тэма для шісторыкаў, падыходзіць на гэтую ролю. Усе гэтыя стэрэатыпы выкарыстоўваюцца і эксплуатуюцца ў духу таго, каб раз’ядноўваць, шукаць ворага, гэта ёсць у інтарэсах Расіі».

Каментуючы пагрозы наконт пра закрыцця польска-беларускай мяжы, Каміль Клысіньскі заўважае, што ёсць скажэнне інфармацыі. І гэта сігнал для рэжыму, а не зварот да беларусаў, якія цяпер знаходзяцца ў Польшчы, або тых, хто хацеў бы прыехаць у краіну.

Агулам думка экспертаў зводзіцца да таго, што палітка Польшчы цяпер падпарадкаваная пытанням бяспекі дзяржавы, а польска-беларускія адносіны блідэйшым часам шмат у чым будуць вызначацца расійкай пазіцыяй.

вх

Пасля 2020-га колькасць студэнтаў-беларусаў у расійскіх ВНУ павялічваецца — гэта адзін з вынікаў ізаляцыі Беларусі

21.09.2023 10:08
Ізаляцыя Беларусі Захадам вядзе да таго, што краіна, яе інстытуцыі ўсё больш патрапляюць у сферу ўплыву Расіі. Пра тое, як гэта адбываецца ў адукацыі, паразмаўлялі з палітолагам, экспертам у адукацыйнай галіне Андрэем Лаўрухіным.

У Гданьску распачаўся 11-ты Міжнародны кангрэс даследчыкаў Беларусі

22.09.2023 15:15
Сёлета важнае для незалежнай даследчыцкай супольнасці мерапрыемства – 11-ты Міжнародны кангрэс даследчыкаў Беларусі – прымаюць інстытуцыі ў Гданьску.

Аналітык Рыгор Ніжнікаў: Расійскае ўварванне ва Украіну накіравана на знішчэнне ўкраінскай нацыі, Лукашэнка таксама знішчае беларускую нацыю ў інтарэсах Крамля

26.09.2023 08:30
Адносіны Беларусі і Расіі пасля падзей 2020 года кардынальна змяніліся, цяпер Беларусь знаходзіцца ў абсалютнай залежнасці ад Крамля, якому гэта выгодна і зручна. А Лукашэнка ўласнымі рукамі робіць тое, што Пуцін з дапамогаю зброі ва Украіне.